Manner (кандытарская)
Manner — сетка кандытарскіх установаў у Аўстрыі кампаніі Josef Manner & Comp AG. Карпарацыя, заснаваная ў 1890 годзе, вырабляе шырокі асартымэнт кандытарскіх вырабаў. Да іх адносяцца вафлі, кандытарскія вырабы працяглага захоўваньня, кандытарскія вырабы з чакаляду, прысмакі, какава і розныя сэзонныя прадукты.
Найбольш вядомым прадуктам кампаніі зьяўляюцца «Нэапалітанскія вафлі», вырабленыя ўпершыню ў 1898 годзе. Іх прадаюць блёкамі па дзесяць вафэль памерамі 47*17*17 мм з фундука-крэмавым напоўненьнем. Фундук першапачаткова імпартаваўся зь італьянскага Нэапалю, адсюль пайшла і назва. Асноўны рэцэпт застаўся вафэль застаецца нязьменным дагэтуль.
Лягатып кампаніі ўяўляе сабой малюнак сабору Сьвятога Стэфана ў Вене. Гэта пайшло з 1890-х гадоў, калі 1890-я гады, калі Юзэф Манэр адкрыў сваю першую краму побач з саборам. Арцыбіскупства Вены і кампанія Манэра вырашыла, што фірма можа выкарыстоўваць сабор у якасьці лягатыпу ў замен на фінансаваньне заробку аднаго муляра, які выконваў рамонтна-аднаўленчыя работы будынку храма[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Geburtagsmesse für «Manner-Schnitten»-Chef im Stephansdom, Birthday celebration for «Manner wafers» boss in the cathedral, Archdiocese of Vienna, 17-07-2014