Скакунчыкі
(Перанакіравана з «Macroscelidea»)
Скакунчыкі, таксама слановыя земляройкі (Macroscelididae) — сямейства афрыканскіх сысуноў. У цяперашні час выдзеленае ў самастойны атрад Macroscelidea.
Скакунчыкі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Macroscelididae | |
Эвалюцыйная гісторыя скакунчыкаў застаецца не да канца высьветленая. У розны час іх прылічвалі да мошкаедных, да далёкіх сваякоў капытных, аб’ядноўвалі з тупайямі і зайцападобнымі. Цяпер на падставе малекулярных дасьледаваньняў іх адносяць да надатраду Afrotheria, аб’ядноўвае тэнрэкаў, златакратоў, трубказубаў, сланоў, сырэн і даманаў.