Тупаевыя (Tupaiidae) — сямейства сысуноў, традыцыйна адносіліся да паўмалпаў.

Тупаевыя
Звычайная тупайя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
АтрадScandentia
СямействаТупаевыя
Бінамінальная намэнклятура
Tupaiidae
Gray, 1825

Вядомы з алігацэну Азіі (каля 30 млн. г. назад). Сямейства ўключае 3 роды і 22 віды[1]. Пашыраны ў трапічных дажджавых і горных лясах Паўднёва-Ўсходняй Азіі, астравах Малайскага архіпэляга. Жывуць у падлеску і на ніжніх галінах дрэў.

Даўжыня цела да 25 см, хваста да 22 см, маса да 360 г. Канечнасьці кароткія, пярэднія даўжэйшыя за заднія; пяціпальцыя, з кіпцюрамі. Футра густое, мяккае, бурае або карычневае з рознымі адценьнямі. Кормяцца расьлінамі, вусякамі. Нараджаюдь да 4 дзіцянят.

Сыстэматыка

рэдагаваць
  • сямейства тупаевыя (Tupaiidae)
    • род Anathana (1 від)
    • род Dendrogale (2 віды)
    • род Tupaia (19 відаў)
  1. ^ Explore Current Mammalian Taxonomy (анг.) Праверана 14.06.2021 г.

Літаратура

рэдагаваць