Гішпанская рысь
від каціных
(Перанакіравана з «Lynx pardinus»)
Гішпа́нская рысь (ібэрыйская рысь, пардавая рысь, пірэнэйская рысь; Lynx pardinus) — від клясы сысуноў атраду драпежных сямейства каціных. Раней часта лічылася падвідам рысі звычайнай. На сёньняшні дзень даказана, што гэта два розныя віды, эвалюцыянавалі незалежна адзін ад аднаго ў эпоху плейстацэну. Адрозьніваецца ад апошняй больш сьветлай афарбоўкай і рэзка выяўленымі плямамі, якія надаюць ёй падабенства з афарбоўкай леапарда. Зімой поўсьць чэзьне і робіцца больш тонкай. Яна таксама напалову меншая за звыйчайную рысь, і таму палюе ў асноўным на дробную дзічыну — зайцоў і трусоў, толькі зрэдку нападае на дзіцянят аленяў.
Гішпанская рысь | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Драпежныя |
Сямейства | Каціныя |
Род | Рысі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lynx pardinus (Temminck, 1827) | |
Арэал | |
Арэал | |
Постаць
рэдагавацьДаўжыня тулава складае 65—100 см, даўжыня хваста 5—19 см, вышыня 40—50 см, маса 5—15 кг.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Rodríguez, A. & Calzada, J. 2015. Lynx pardinus. The IUCN (анг.)
- Johnson, C. 2011. «Lynx pardinus» (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Lynx pardinus | ARKive (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker’s carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — С. 241. — ISBN 0801880327. (анг.)