Lada Kalina
Lada Kalina (Лада Каліна) — сямейства расейскіх аўтамабіляў. Выпускаецца ААТ «АЎТАВАЗ» з 18 лістапада 2004 году.
Lada Kalina | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | АЎТАВАЗ |
Гады вытворчасьці | з 2004 |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | легкавы аўтамабіль |
Кампанаваньне | пярэднематорнае, пярэднепрывадное |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | бэнзынавы рухавік унутранага згараньня |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 2476 мілімэтар |
Шырыня | 1700 мілімэтар |
Маса | 1080—1585 |
Максымальная хуткасьць | 165 |
Гісторыя | |
Папярэднік | ВАЗ-2103 |
Наступнік | LADA Granta |
Завод-вытворца з 2004 году ўжывае назву гандлёвае маркі аўтамабіля, які паступае на расейскі рынак, у лацінскім напісаньні[1], аднак Урад Расеі ў сваіх заканадаўчых актах і органы дзяржаўнае рэґістрацыі прытрымваюцца напісаньня назвы аўтамабіля ў кірылічным выглядзе[2].
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьРаспрацоўка аўтамабіля распачата «Аўтавазам» у 1993 годзе. У 1998 годзе праектаваны аўтамабіль атрымаў назву «Лада Каліна». Прататыпы дэманстраваліся ў 1999 — хэтчбэк, у 2000 — сэдан і ў 2001 — унівэрсал.
Гісторыя вытворчасьці
рэдагаваць18 лістапада 2004 году пачалася вытворчасьць аўтамабіляў з кузавам сэдан. 21 ліпеня 2006 году пачата зборка аўтамабіля Lada Kalina хэтчбэк (4 жніўня адбыўся продаж першага аўтамабіля).
У ліпені 2007 году пачалася вытворчасьць «Лады Каліны» з новым 16-затамкавым рухавіком аб’ёмам 1,4 літру, а ў верасьні таго ж году АЎТАВАЗ прыступіў да выпуску мадэлі з АБС.
У жніўні 2007 году выпушчаны першы аўтамабіль Lada Kalina унівэрсал. Тады ж з-за дэфэкту ў рулявой калёнцы прыйшлося адклікаць 6200 аўтамабіляў, вырабленых у сьнежні 2005 — студзені 2006 (яны былі адрамантаваны дылерам Аўтаваза кампаніяю «Бранск-Лада»).
З-за дэфэкту ліцьця картара рулявога мэханізму АЎТАВАЗ адклікаў 171 аўтамабіль мадэлі Lada Kalina, якія былі выпушчаны 24—25 траўня 2006 году. Акрамя таго, АЎТАВАЗ адклікаў 8400 аўтамабіляў Lada Kalina з-за дэфэктаў апораў рухавіка[3].
За два гады было сабрана 80 000 аўтамабіляў, сутачны тэмп зборкі — 335 штукаў. У 2007 плянавалася выйсьці на тэмп вытворчасьці 145 тыс. у год.
У траўні 2007 году падчас наведваньня Аўтаваза прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін зьдзейсьніў выпрабавальную паездку на Ладзе Каліне на выпрабавальным трэку. Па яго словах, ён здолеў разьвіць хуткасць 120 кілямэтраў у гадзіну[4].
Па дадзеных камітэта аўтавытворцаў Асацыяцыі эўрапейскага бізнэсу (АЭБ) за 2009 год, сямейства Lada Kalina займае 4 месца ў рэйтынгу самых папулярных мадэляў у Расеі. У 2009 годзе рэалізавана 60746 аўтамабіляў.[5]
У сярэдзіне ліпеня 2010 году, падчас канфэрэнцыі маркетолягаў «Автоваза», кіраўнік праграмы бюджэтных аўтамабіляў канцэрна Васіль Баішчаў заявіў, што апроч сталае мадэрнізацыі сямейства Lada Kalina (у прыватнасьці, у 2010 годзе ў вытворчасьць пайшоў чорны «базальтавы» інтэр’ер, а частка камплектацыяў сталі дапаўняць штатнаю аўдыёсыстэмаю) завод да 2012 году рыхтуе сур’ёзнае абнаўленьне камплектацыяў і вонкавы рэстайлінг для ўсяго сямейства.[6]
1 траўня 2011 году прэс-служба Аўтаваза заявіла, што завод спыняе выпуск аўтамабіля Lada Kalina ў кузаве сэдан, замяніўшы яго новым бюджэтным аўтамабілем Lada Granta[7][8].
За першыя пяць месяцаў 2011 году (студзень-травень) Lada Kalina заняла першае месца па колькасьці прададзеных у Расеі аўтамабіляў (59 249 штукаў).[9]
У ліпені 2011 году Ігар Камароў, кіраўнік Аўтаваза, паведаміў што, у жніўні 2012 году пачнецца зборка аўтамабіляў Lada Kalina з аўтаматычнаю каробкаю перадачаў.[10]
Апісаньне аўтамабіля
рэдагавацьРухавік аўтамабіля Lada Kalina разьлічаны на бэнзін з актанавым лікам 95. Аднак на васьміклапанных рухавіках аб’ёму 1.6 л дапушчаецца, але не абумаўляецца заводам-вытворцам, ужываньне бэнзіну з актанавым лікам 92.
У выніку даводкі аэрадынамічныя характарыстыкі аўтамабіляў сямейства Lada Kalina атрымалася атрымаць наступныя парамэтры каэфіцыента аэрадынамічнага супраціву[11]:
- сэдан Lada Kalina ў камплектацыі «норма» С=0,378
- сэдан Lada Kalina ў камплектацыі «люкс» С=0,347
Мадэлі сямейства камплектуюцца 13- ці 14-цалевымі коламі на штампаваных дысках ці 14-цалевымі лёгкасплаўнымі. Lada Kalina Sport з рухавіком аб’ёмам 1,6 літра камплектуецца коламі з лёгкасплаўнымі дыскамі 15".
Сярод адзначаных спажыўцамі недахопаў аўтамабіля — шумнасьць рухавіка і вібрацыі пры 2000 зваротах, вібрацыі на КПП, вібрацыі на халастым ходу[12]. Пазьней зьявілася інфармацыя, што большасьць з гэтых недахопаў у новых мадэлях былі выпраўлены[13]. Да добрых якасьцяў аўтамабіляў гэтага сямейства можна аднесьці: прасторны салён для сваёй клясы, выдатную абзорнасьць, калянасьць кузава, добрую гэаметрычную праходнасьць, вялікую колькасьць колераў і камплектацыяў (у тым ліку ABS (EBD), кліматычная сыстэма, дзьве падушкі бясьпекі, поўны электрапакет, аўдыёпадрыхтоўка).З пачатку 2011 году ўсе мадэлі сямейства LADA kalina камплектуюцца электроннаю педальлю газу (E-газ).
Мадэлі
рэдагаваць- Lada 1118 (сэдан) базавая мадэль, якая выпускалася з 18 лістапада 2004 году. Выпуск прыпынены ў сакавіку 2009 году[14], адноўлены з верасьня 2009. 1 траўня 2011 году выпуск гэтае мадэлі спынены[15].
- Lada 1119 (хэтчбэк) — выпускаецца з канца 2006 году;
- Lada 1117 (унівэрсал) — выпускаецца з 26 сьнежня 2007 году;
- Лада Каліна Sport (хэтчбэк) — спартовая вэрсія Lada 1119, выпускаецца зь сярэдзіны 2008 году.
Фатаграфіі
рэдагаваць-
ВАЗ-1119 у Мячкава
-
ВАЗ-1118 з аэрадынамічным абважваньнем
У 2005—2011 гадах сталы ўдзельнік клясы «Нацыянальнай» і «Турынг Лайт» Расейскае гоначнае сэрыі RTCC.
У гульнявой і сувэнірнай індустрыі
рэдагавацьМаштабная мадэль базавага сэдана ВАЗ-1118 у маштабе 1:43 у Расеі не вырабляецца, але выпушчана кітайскімі вытворцамі Hongwell/Cararama.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Экспартная назва аўтамабіля для Фінляндыі — Lada 119, бо ў перакладзе з фінскай мовы слова kalina азначае трэск, грукат; бразджаньне; грук[16].
- Па замове холдынгу «Лада-Сэрвіс», анімацыйная студыя «Антымульт» стварыла кампутарную гульню «Загрузі Каліну»[17]
- Сямейства «Лада Каліна» ставіцца да клясы «B» (малая кляса), бо даўжыня хэтчбэка ўсяго 3850 мм. Сэдан і ўнівэрсал фармальна можна аднесьці да класа «С» (кампактны аўтамабіль) — 4040 мм.
- Гандлёвая марка «Лада Каліна» ў сакавіку 2009 году ў Нямеччыне стала трэцяе па прадаванасьці сярод замежных кампаніяў.[18]
- Рэйтынг бясьпекі Euro NCAP — Сталыя 8.4
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Учора. Коммерсантъ № 168 (3007) (10 верасьня 2004 году). Праверана 2010-08-12 г. Архіўная копія ад 2012-02-19 г.
- ^ CARobka — Усе аўтамабілі Тальяці й Самары(недаступная спасылка)
- ^ autogazeta.com — The Search Engine that Does at InfoWeb.net
- ^ За рулём :: Пуцін, Автоваз і Magna
- ^ Аўта@Mail.Ru: Названа самая папулярная іншамарка ў Расіі
- ^ Сямейства Lada Kalina чакае фейслифтинг AMbox.ru, 13.07.2010
- ^ «АВТОВАЗ» спыняе выпуск Lada Kalina у кузаве седан. РІА Навіны (2011-05-01). Праверана 2011-05-01 г. Архіўная копія ад 2012-02-19 г.
- ^ Расейцы не пасьпелі пакахаць Lada Kalina, а яе ўжо зьнялі з вытворчасьці. Байкал24 (2011-05-01). Праверана 2011-05-01 г. Архіўная копія ад 2012-02-19 г.
- ^ Статыстыка продажаў аўтамабіляў у Расіі за першыя пяць месяцаў 2011 гады (студзень-травень)
- ^ Lada Kalina атрымае «аўтамат» ae96.ru, 21.07.2011
- ^ Прэс-цэнтр ААТ «АВТОВАЗ» Лада Каліна: Гісторыя стварэння. 3ru.org. Праверана 2009-01-31 г. Архіўная копія ад 2012-02-19 г.
- ^ Водгук пра ВАЗ 1118 2006 г.у. — уладальнік maksim-testdriver — Водгукі ўладальнікаў пра аўтамабілі //aVtomarket.ru
- ^ Тэст Lada Kalina — новая якасць. Lada Kalina Club. Праверана 2009-01-31 г.
- ^ АЎТАВАЗ часова прыпыніў выпуск сэданаў Lada Kalina і Lada 112 Coupe. Аналітычнае агенцтва «Автостат». Праверана 2009-09-07 г.
- ^ Сэдан Lada Kalina з 1 траўня саступіць месца на канвееры новае мадэлі. Афіцыйны Лада Каліна Клуб. Архіўная копія ад 2012-02-19 г.
- ^ kalina на en.wiktionary.org
- ^ Гульня «Загрузі Каліну». lada-service.ru. Праверана 2009-01-31 г.
- ^ Барыс Алешин: галоўная прэфэрэнцыя для «Аўтаваза» — дэвальвацыя рубля(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьLada Kalina — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Форум «Лада Каліна Клуб» у Расеі
- Блог уладальнікаў Лады Каліны
- Параўнанне Лады Каліны і Лады Гранты
- Блог «пуцінскае» Каліны ад Drom.ru
- Афіцыйны сайт Лада Каліна(недаступная спасылка)
- Афіцыйны сайт ААТ «АВТОВАЗ»
- Лада Каліна Клуб
- Параўнанне Каліны з канкурэнтамі на сайце часопіса «Аўтарэвю»
- Дарожны тэст Лады Каліны на сайце часопіса «Ўсё пра аўтамабілі ў Паўладары»(недаступная спасылка)
- Вынік краш-цесты Каліны
- Аўтаклуб V Каліне
- Пра аўтамабілі Лада Каліна(недаступная спасылка)
- Нікарагуа напоўняць чырвона-зялёныя таксі Lada Kalina