Killers (альбом)
Killers (з анг. — «забойцы») — другі альбом гэві-мэталічнага гурта Iron Maiden зь Лёндану. Быў выдадзены ў 1981 годзе, 2 лютага ў Брытаніі й у чэрвені ў ЗША. Пры запісе матэрыялу прымаў удзел гітарыст Эдрыян Сьміт, што толькі зьявіўся ў калектыве. Для сьпевака Пола Ды’Ана гэта быў апошні альбом у складзе гурта, ён быў звольнены падчас турнэ з-за праблем з алькаголем і какаінам. Прадусарам альбому быў Мартын Бірч, для яго гэта быў першы альбом разам з гуртам.
Killers | ||
---|---|---|
Альбом Iron Maiden | ||
Выдадзены | 1981 | |
Жанр | гэві-мэтал | |
Працягласьць | 41:18 | |
Выдавец | EMI | |
Прадусар | Мартын Бірч | |
Храналёгія Iron Maiden | ||
Iron Maiden (1982) |
Killers (1981) |
The Number of the Beast (1982) |
Гісторыя
рэдагавацьАмаль усе песьні з альбому былі складзены Стывам Гарысам, альбом месьціць акрамя песень яшчэ й дзьве інстумэнтальныя рэчы: «The Ides of March» і «Genghis Khan». Усе трэкі, акрамя «Murders in the Rue Morgue» і «Prodigal Son», былі складены яшчэ раней за першы альбом Iron Maiden і працяглы час выконваліся на канцэртах.
У амэрыканскі варыянт альбому быў дадны яшчэ адзін трэк «Twilight Zone». У падтрымку альбому быў арганізаваны тур Killers World Tour, падчас якога гурт упершыню пагасьціў у Амэрыцы.
Сьпіс трэкаў
рэдагавацьАрыгінальны брытанскі варыянт
рэдагаваць
|
Арыгінальны амэрыканскі варыянт
рэдагаваць
|
Музыкі
рэдагаваць- Пол Ды’Ана — сьпявак
- Дэйв Мюрэй — гітара
- Эдрыян Сьміт — гітара, бэк-вакал
- Стыў Гарыс — бас, бэк-вакал
- Клайв Бар — бубны