Ikarus 293
«Ikarus 293» — мадэль трохсэкцыйнага аўтобуса вугорскага вытворцы Ikarus, упершыню паказаная ў 1988 року. Існавала толькі ў досьледных асобніках, якія праходзілі тэставаньне ў Будапэшце і Пэчы. Апынулася незапатрабаванай празь нізкія вынікі эксплюатацыі.
Ikarus 293 | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | Ikarus |
Гады вытворчасьці | 1988 |
Месца вытворчасьці | Вугоршчына |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | MAXI |
Кузаў | Высокападлогавы мескі аўтобус |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | RABA D2156HM6UT MAN D2866 (?) |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 5400 мм / 6180 мм / 6200 мм |
Даўжыня | 22 680 м |
Шырыня | 2500 мм |
Вышыня | 2980 мм |
Маса | 17 800 кг |
Поўная маса | 33 450 кг |
Максымальная хуткасьць | |
Гісторыя | |
Папярэднік | Ikarus 280, Ikarus 260 |
У 1992 аўтобус быў пераабсталяваны: рухавік Raba заменены на больш магутны MAN, пастаўленыя новыя восі. Пазьней транспартаваны ў Тэгеран, і ягоны далейшы лёс невядомы. Паводле ліцэнзіі «Ікаруса» аўтобусы гэтай мадэлі зьбіраліся на Кубе.