«I Put a Spell on You» — песьня Скрымінага Джэя Гоўкінса, выкананая ў 1956 року. Занесеная ў сьпіс 500 песьняў Залі славы рок-н-ролу, якія сфармавалі рок-н-рол, а таксама займае 313-ю пазыцыю ў сьпісе 500 найлепшых песьняў усіх часоў паводле вэрсіі часопісу «Rolling Stone».

«I Put a Spell on You»
 
Самотнік Скрымін Джэй Гоўкінс
з альбому At Home with Screamin' Jay Hawkins
Выдадзены 1956
Жанр соўл, блюз
Лэйбл OKeh (1957)
Фармат 7" 45 RPM
Працягласьць 2 хвіл. 25 с
Прадусар Арнольд Максын
Мова ангельская мова
Аўтар словаў Скрымін Джэй Гоўкінз[d][1]
Кампазытар Скрымін Джэй Гоўкінс
Храналёгія самотнікаў Скрымін Джэй Гоўкінс
«I Put a Spell on You»
()

У чарты песьня «I Put a Spell on You» ў выкананьні аўтара ня трапіла, а вось пазьнейшыя кавэры апынуліся больш пасьпяховымі. Вэрсія ў выкананьні Ніны Сымон дасягнула 23-й пазыцыі ў R&B-чарце амэрыканскага часопісу «Billboard» у 1965, 49-й пазыцыі ў UK Singles Chart і 28-й у 1969 року. Вэрсія The Alan Price Set дасягнула 9-й пазыцыі ў Вялікабрытаніі ў 1966 і 80-й у гарачай сотні часопісу «Billboard». Вэрсія ў выкананьні Creedence Clearwater Revival заняла 58-е месца ў амэрыканскай сотні ў 1968. У Вялікабрытаніі ў 1993 вэрсія Браена Фэры трапіла на 18 пазыцыю, а вэрсія Санік — на 36-ю ў 1998 і 5-ю ў 2000[2][3][4]. Вэрсія песьні ў выкананьні Джэфа Бэка з удзелам Джос Стоўн была намінаваная на прэмію «Грэмі» за найлепшае рок-выкананьне дуэтам ці гуртом з вакалістам у 2011 року.

  1. ^ SPELL // ISWC Network (анг.)
  2. ^ Joel Whitburn. Top Pop Singles 1955—2002. — 1st. — Menomonee Falls, Wisconsin: Record Research Inc., 2003. — ISBN 0-89820-155-1
  3. ^ Joel Whitburn. Top R&B/Hip-Hop Singles: 1942-2004. — Menomonee Falls, Wisconsin: Record Research, 1996. — ISBN 0-89820-115-2
  4. ^ Graham Betts. Complete UK Hit Singles 1952—2004. — 1st. — London: Collins, 2004. — ISBN 0-00-717931-6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць