Hover
«Hover» (таксама вядомы як проста «Hair Peace Salon») — самотнік беларускага рок-гурту Hair Peace Salon, запісаны на студыі Генадзя «Gena Dee» Сыракваша «X-NOISE Factory» і які выйшаў у 2005 годзе. Усе сьпевы выкананы на ангельскай мове[1].
«Hover» | ||||
Самотнік Hair Peace Salon | ||||
---|---|---|---|---|
Выдадзены | {{{Выпушчаны}}} | |||
Жанр | брыт-рок, прагрэсіў-рок | |||
Працягласьць | 10:57 | |||
Мова | ангельская мова | |||
Храналёгія самотнікаў Hair Peace Salon | ||||
|
Прыём крытыкаў
рэдагавацьАлег «О’К» Клімаў, аглядальнік «Музыкальнай газеты», апісаў матэрыял CD, які пакідае адсылкі да прагрэсіў-року, словамі «гітарны, багаты па думцы, эфэктны», ацаніў як выдатны вакал, так і беднасьць на аранжыровачныя эмоцыі[2]. На яго думку, песьні з самотніку вельмі падобны да песень «Jitters», таксама гурта брытанскага року, з самотніку «Promo Disk 2005», а найбольш прыкметныя творы на дыску: «Hover» і «Morning Stuff»[2][3].
Пазьней «Hover» як частка складанкі «Spotlight On» была ўзгадана Дэйвам Чыслэттам за эклектычнасьць і вакал, як у Білі Макэнзі[4].
Сяргей Будкін, музычны крытык Будзьма Беларусамі!, з вышыні агляду альбому «Hair Peace Salon» «Gentleman» выказваў сум, што «выдатны твор» «Hover» не знайшоў свае месца на той кружэлцы[5].
Узнагароды
рэдагаваць«Пераможны гімн» «Hover» дазволіў гурту выйграць у чэрвені 2007 году фінал конкурсу «па-расейску: ИдиНаРок» з прызам запісаць песьню на прафэсійнай музычнай студыі[6].
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагаваць№ | Назва | Працягласьць |
---|---|---|
1. | «Hover» | 3:45 |
2. | «One Message» | 3:20 |
3. | «Morning Stuff» | 3:52 |
Удзельнікі
рэдагавацьHair Peace Salon: |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Hair Peace Salon (Минск). realmusic.ru (2004-11-16). Праверана 2019-06-26 г. Архіўная копія ад 2006-02-15 г.
- ^ а б О’К. (2005) Hair Peace Salon Hair Peace Salon (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2018-12-04 г. Архіўная копія ад 2016-03-06 г.
- ^ О’К. (2005) Jitters Jitters (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2018-12-04 г. Архіўная копія ад 2016-03-06 г.
- ^ Spotlight On (анг.). Matchbox Recordings. Праверана 2019-06-26 г. Архіўная копія ад 2006-05-03 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2012-05-02) Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2019-03-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-22 г.
- ^ Юлия «Ju» Тыневицкая. (2007-06-19) Финал музыкального проекта «ИДИнаРОК» (рас.). XLAM.BY. Праверана 2019-12-15 г. Архіўная копія ад 2017-04-23 г.