Glock 26
Glock 26 — субкампактны пісталет сямейства Glock. Распрацаваны ў 1995 годзе, у першую чаргу прызначаны для асабістага выкарыстаньня. Адрозьніваецца ад базавага Glock 17 карацейшай і вузкай рамай, якая палягчае ўтоенае нашэньне. Выкарыстоўвае баявы прыпас калібру 9 мм. У сілу маленькіх памераў ня вельмі зручны для стральбы (што не так важна ў выпадку выкарыстаньня для самаабароны). Мае шырокі дыяпазон магазынаў з падаўжальнікамі дзяржаньня, самы вялікі зь якіх робіць дзяржаньне і баявы запас практычна ідэнтычнымі 17-й мадэлі.
Glock 26 | |
---|---|
Glock 26 | |
Тып | Пісталет |
Краіна паходжаньня | Аўстрыя |
Гісторыя вытворчасьці | |
Кошт адзінкі | 520-560 $ [1] |
Характарыстыкі | |
Вага | 0.56 кг |
Даўжыня | 160 мм |
Даўжыня ствала | 88 мм |
Патрон | 9×19 мм Para |
Калібр | 9 мм |
Від боясілкаваньня | набойнік на 10 патронаў |
Характарыстыкі[2]
рэдагаваць- Маса: 0,56 кг
- Даўжыня: 160 мм
- Даўжыня ствала: 88
- Нарэзка ствала: правая гексаганальная
- Калібр: 9 мм
- Патроны: 9×19 мм Парабэлум
- УСМ: з самаўзводам
- Боязабясьпячэньне: магазын на 10 патронаў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.proguns.com/glock-26.asp
- ^ «Пальная зброя» — выд. Паппуры, Менск — 2008 год
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьGlock 26 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў