Glock 17 (Глёк-17, Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскага войска. Ён быў першым узорам узбраеньня, распрацаваным гэтай фірмай. Атрыманы ў выніку пісталет апынуўся даволі ўдалым і зручным для ўжываньня, дзякуючы чаму пазьней ён быў прыняты на ўзбраеньне войска Аўстрыі пад пазначэньнем Р80. Пазьней пісталеты фірмы «Глёк» набылі шырокую вядомасьць дзякуючы сваім баявым якасьцям і распаўсюджанасьці ў якасьці зброі герояў розных галівудзкіх фільмаў. Зброя дадзенай мадэлі атрымала шырокае распаўсюджаньне па ўсім сьвеце. Цяпер існуе шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разьлічаныя пад розныя патроны (9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).

Glock 17
Glock 17
Glock 17
Тып пісталет
Краіна паходжаньня Аўстрыя
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Гастан Глёк
Кошт адзінкі 550 $[1]
Мадыфікацыі Glock 17C
Характарыстыкі
Вага 0,62 (без патронаў)
0,87 (поўны набойнік)
Даўжыня 188
Даўжыня ствала 114
Шырыня 33
Вышыня 138

Патрон 9×19 Para
Калібр 9 мм
Прынцып дзеяньня кароткі ход ствала
Хуткастрэльнасьць 1200
Пачатковая
хуткасьць кулі:
~350—360 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
50 м
Від боясілкаваньня набойнік на 17 (стандартны), 19 ці 33 набоі
Прыцэл адкрыты

Асаблівасьцю канструкцыі пісталета зьяўляецца адсутнасьць сьцяжка засьцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) плястыку. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяньня — «выхапіў і страляй», засьцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца бяз поўнага націску спускавога кручка «бясьпечнага дзеяньня». Складаецца з 33 частак, але няпоўная разборка ажыцьцяўляецца за сэкунды.

Пісталет «Glock 17» зьяўляецца родапачынальнікам новай, раней не існавалай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжываньня палімэрных матэрыялаў у вытворчасьці зброі. Нягледзячы на адсутнасьць досьведу ў фірмы «Глёк», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасьцяў, такіх, як лёгкасьць, высокая зносаўстойлівасьць, надзейнасьць, здавальняючая кучнасьць стральбы, прастата і лёгкасьць тэхнічнага абслугоўваньня, устойлівасьць да карозіі і шкодных фактараў навакольнага асяродзьдзя. Менавіта дзякуючы сваёй удалай канструкцыі і наяўнасьці несумнеўных вартасьцяў «Glock 17» набыў сусьветную вядомасьць і атрымаў такое шырокае распаўсюджаньне.[2]

Glock 17 у гульнях

рэдагаваць
  1. ^ http://www.proguns.com/glock-17.asp
  2. ^ «Пальная зброя» — выд. Паппуры, Менск — 2008 год

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Glock 17сховішча мультымэдыйных матэрыялаў