Filmportal.de

база зьвестак пра нямецкі кінэматограф

Filmportal.de — нямецкая база зьвестак пра нямецкі кінэматограф і асобы, якія зьнімаюць фільмы. 11 студзеня 2005 году быў запушчаная старонка ў сеціве[Крыніца?]. База зьвестак складаецца з допісаў пра нямецкія стужкі зробленыя з 1895 году. Прыблізна 14 000 стужак маюць допісы, або здымкі. У кастрычніку 2018 году база зьвестак мела амаль 208 000 імёнаў рэжысэраў нямецкага кіно і каля 7 000 рэжысэраў прыкладаецца кароткі жыцьцяпіс.

Filmportal.de
Тып База зьвестак
Даступныя мовы нямецкая
Пачатак працы 11 лютага 2005
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя не
filmportal.de

База зьвестак Filmportal.de дае магчымасьць глядзець без аплаты кароткія і часам поўнамэтражныя стужкі. Маюцца допісы пра мінулае нямецкага кіно ў НДР і ў Ваймарскай рэспубліцы.

Таварыства

рэдагаваць

Filmportal.de мае таварыскія адносіны са многімі ўстановамі Нямеччыны, якія маюць адносіны да культуры і кінэматографу Нямеччыны. Сярод іх можна назваць:

  • Нямецкі інстытут кіно;
  • Кінаграф;
  • Нямецкая асацыяцыя кінэматаграфістаў;
  • фонд «Нямецкае кіно»;
  • Інстытут імя Гётэ;
  • Нямецкая кінаакадэмія.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць