Encounter
Encounter (па-беларуску: Энкаўнтэр — «выпадковая сустрэча», «нечаканае сутыкненьне») — міжнародная сетка актыўных гарадзкіх гульняў. Паходзіць яшчэ ад аднаго значэньня слова «encounter» — «схватка», паводле назвы гульні, распрацаванай Іванам Масьлюковым у 2001 року.
ААТ «Энкаўнтэр» | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Дэвіз | Жыцьцё — гульня. Вазьмі ў ёй удзел! |
Заснаваная | 2004 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Іван Масьлюкоў, Канстанцін Глушакоў |
Галіна | распрацоўка ПЗ, арганізацыя адпачынку і забаваў |
Прадукцыя | гульнявое ПЗ, гульнявы сэрвіс праз інфармацыйную сетку |
Паступова праект «Схватка» здабыў папулярнасьць у моладзі і займеў спонсараў. У 2004 року з-за праблемаў з аўтарскімі правамі (брэнд «Схватка» быў зарэгістраваны ў якасьці таварнага знаку «Белінфанэтам») Іван Масьлюкоў стварыў новы праект «Encounter». Да яго далучыўся распрацоўнік праграмнага забесьпячэньня «Схваткі» Канстанцін Глушакоў.
Віды гульняў
рэдагавацьУ кожную гульню, за выняткам «Мокрых войнаў», можна гуляць аднаму чалавеку альбо камандзе зь некалькіх чалавек. Кожнай камандзе неабходны аўтамабіль дзеля перасоўваньня па населеным пункце між аб’ектамі, мабільны тэлефон ці ноўтбук з доступам у інтэрнэт дзеля атрыманьня заданьняў, ліхтарыкі.
- Схватка — выкананьне разнастайных заданьняў на мясцовасьці на час. Перамагае каманда ці чалавек, што першымі выканалі ўсе ўзроўні.
- Фотаэкстрым — неабходна зрабіць некалькі пастановачных здымкаў паводле строга зададзеных умоваў. Перамагае каманда, якая першай зробіць усе здымкі.
- Фотапаляваньне — сутнасьць у паляваньні за ўдалым фатаздымкам, які залежыць ад фантазіі ўдзельнікаў. Час выкананьня ня ўлічваецца.
- Кэшынг — падобны да геакэшынгу, але адрозьніваецца ад яго абмежаваньнем па часе і наяўнасьцю падказак. Перамагае каманда, якая першай адшукала ўсе схованкі.
- Мокрыя войны — мэтай ёсьць высачыць «ахвяру» і замачыць яе з воднае зброі. Кожны ўдзельнік адначасна зьяўляецца і «паляўнічым», і «ахвярай».
- Мазгавы штурм — гульня кшталту «Што? Дзе? Калі?» у шматкарыстальніцкім варыянце. Гуляць можна седзячы за кампутарам, перамагае ўдзельнік ці каманда, якая першай адкажа на ўсе пытаньні.
- Пункты — каманда атрымлівае на сайце зашыфраваныя пункты ў месьце, дзе арганізатары зьмясьцілі адмысловыя коды. Перамагае каманда, якая першай разгадала і наведала ўсе кропкі.
- Схованкі — каманды шукаюць схаваныя на пэўнай тэрыторыі спраты, на якіх запісаныя кады. У адрозьненьне ад геакэшынгу, хованкі трэба шукаць не па GPS-каардынатах, а па загадках і апісаньнях мясьцінаў. Перамагае каманда ці ўдзельнік, што першымі знайшлі ўсе схованкі.
- Відэапаляваньне — творчае спаборніцтва па здымцы ўдалых відэасюжэтаў. Сыходзячы з кароткага заданьня неабходна прыдумаць і зьняць сюжэт.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.)
- ^ Crunchbase (анг.) — 2007.