Debian

дыстрыбутыў апэрацыйнай сыстэмы GNU/Linux

Debian (бел. Дэбіян) — апэрацыйная сыстэма сямейства Linux, заснаваная на праграмным забесьпячэньні з адкрытым зыходным кодам. Распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU. Debian прэзэнтаваў Іан Мэрдак 16 жніўня 1993 году. Назва «Debian» утвораная ад спалучэньня імёнаў стваральніка першай вэрсіі гэтай апэрацыйнай сыстэмы Іяна Мэрдака і ягонай жонкі Дэбры (па-ангельску: Debra)[1]. Паводле стану на 15 ліпеня 2017 году, Debian падтрымлівала восем плятформаў: IA-32, x86-64[2], PowerPC[3], SPARC, ARM, MIPS[4], IBM System z[5] ды Intel 80386. Асноўны пакетны мэнэджар у Debian — dpkg, таксама выкарыстоўваецца Advanced Packaging Tool (APT). Па змоўчаньні ў Debian усталёўваецца інтэрфэйс GNOME, але ёсьць магчымасьць дадаткова ўсталяваць таксама KDE, Xfce, LXDE, MATE, Cinnamon ды іншыя[6]. Зыходны код апэрацыйнай сыстэмы Debian разьмяшчаецца на плятформе github.

Debian

Debian GNU/Linux 8.0 (Jessie) з абалонкай GNOME
Распрацоўнік
Debian Project
Выпускі
Сямейства АС Лінукс
Першы выпуск 16 жніўня 1993
Апошні стабільны рэліз 8
Мовы 73
Тып ядра Маналітнае: Ядро Лінукс, kFreeBSD; Micro: Hurd
Паўплываў на Ubuntu
Стандартны інтэрфэйс GNOME (усталяваны па змоўчваньні)
Ліцэнзія Ліцэнзія GNU
Вэб-сайт www.debian.org
Бягучы стан

Гісторыя вэрсій

рэдагаваць
Нумар вэрсіі Кодавае імя Дата выпуску
0.91 - студзень 1994
1.1 Buzz 17 чэрвеня 1996
2.0 Hamm 24 ліпеня 1998
2.1 Slink 9 сакавіка 1999
3.0 Woody 19 ліпеня 2002
3.1 Sarge 6 чэрвеня 2005
4.0 Etch 8 красавіка 2007
5.0 Lenny 14 лютага 2009
6.0 Squeeze 6 лютага 2011
7.0 Wheezy 4 мая 2013
7.9 4 верасьня 2015[7]
8.0 Jessie 25 красавіка 2015
8.2 5 верасьня 2015[8]
8.3 23 студзеня 2016[9]
8.4 2 красавіка 2016[10]
8.5 4 чэрвеня 2016[11]
8.6 17 верасьня 2016[12]
8.7 14 студзеня 2017[13]
8.8 6 мая 2017[14]
9.0 Stretch 17 чэрвеня 2017[15]
10 Buster 6 ліпеня 2019[16]
11 Bullseye 14 жніўня 2021[17]
12 Bookworm 10 чэрвеня 2023[18]
  1. ^ A Brief History of Debian (анг.) (17 чэрвеня 2017)
  2. ^ AMD64 Port (анг.). Software in the Public Interest, Inc. (29 студзеня 2017).
  3. ^ Debian for PowerPC (анг.). Software in the Public Interest, Inc. (5 ліпеня 2016).
  4. ^ MIPS Port (анг.). Software in the Public Interest, Inc. (5 ліпеня 2016).
  5. ^ S/390 Port (анг.). Software in the Public Interest, Inc. (21 кастрычніка 2016).
  6. ^ DesktopEnvironment (анг.). Debian Wiki (16 красавіка 2017).
  7. ^ Updated Debian 7: 7.9 released (анг.) Debian News. Software in the Public Interest, Inc. (5 верасьня 2015).
  8. ^ Updated Debian 8: 8.2 released (анг.) Debian News. Software in the Public Interest, Inc. (5 верасьня 2015).
  9. ^ Ana Guerrero Lopez (23 студзеня 2016) Updated Debian 8: 8.3 released (анг.)
  10. ^ Ana Guerrero Lopez (2 красавіка 2016) Updated Debian 8: 8.4 released (анг.)
  11. ^ Ana Guerrero Lopez (4 чэрвеня 2016) Updated Debian 8: 8.5 released (анг.)
  12. ^ Updated Debian 8: 8.6 released (анг.) Debian News. Software in the Public Interest, Inc. (17 верасьня 2016).
  13. ^ Updated Debian 8: 8.7 released (анг.) Debian News. Software in the Public Interest, Inc. (14 студзеня 2017).
  14. ^ Updated Debian 8: 8.8 released (анг.) Debian News. Software in the Public Interest, Inc. (6 мая 2017).
  15. ^ Debian 9 Stretch released (анг.) Debian
  16. ^ Debian 10 "buster" released (анг.) Debian
  17. ^ Debian 11 "bullseye" released (анг.) Debian
  18. ^ Debian 12 "bookworm" released (анг.) Debian

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць