Santander Bank Polska

(Перанакіравана з «Bank Zachodni WBK»)

«Bank Zachodni WBK» — польскі ўнівэрсальны банк, які базуецца ва Ўроцлаве, Познані і Варшаве. Гэта трэці паводле кошту актываў і колькасьці філіяў банк у Польшчы. Кампанія была створана ў 2001 годзе ў выніку зьліцьця банкаў «Zachodni S.A.» і «Wielkopolski Bank Kredytowy SA». 23 чэрвеня 2001 году акцыі кампаніі пачалі абарачэньне на Варшаўскай фондавай біржы.

Santander Bank Polska
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы BZW
Заснаваная 2001
Краіна
Разьмяшчэньне Уроцлаў, Польшча
Ключавыя фігуры Геры Бэрн[1]
Галіна банкаўская справа
Прадукцыя фінансавыя паслугі[d]
Лік супрацоўнікаў 9500
Матчына кампанія Santander Group

З 2011 году банк належыць гішпанскаму банку «Santander Group», то бок гішпанская кампанія набыла ў верасьні 2010 году 70,36% акцыяў за 3,1 млрд эўра. У канцы сакавіка 2011 году «Santander Group» набыла яшчэ акцыі польскай кампаніі, павялічыўшы сваю долю да 95,67%. 4 студзеня 2013 году «Bank Zachodni WBK» быў аб’яднаны з «Kredyt Bank», то бок «Santander Group» выкупіў банк у бэльгійскіх уладальнікаў «KBC Bank». Гэта дазволіла кампаніі выйсьці на трэцяе месца сярод банкаў у краіне паводле долі рынку. На 2018 год заплянаваны рэбрэндынг кампаніі ў «Santander Bank Polska»[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць