«Bałamut» (па-беларуску: Баламу́т) — гумарыстычны штотыднёвік на польскай мове, які выдаваўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1830—1836[1] роках.

Bałamut
Тэматыка гумарыстычная
Пэрыядычнасьць штотыднёвік
Краіна Расейская імпэрыя
Адрас Санкт-Пецярбург
Заснавальнік Адам Рагальскі
Выдавец Адам Рагальскі
Галоўны рэдактар Адам Рагальскі
Міхаіл Канарскі
Эдвард Масальскі
Восіп Сянкоўскі
Дата заснаваньня 1830
Дата закрыцьця 1836
Мова польская

У 1830—1831 выходзіў пад назвай «Bałamut petersburski», рэдактарам і выдаўцом быў Адам Рагальскі. У далейшым тыднёвік рэдагавалі Міхаіл Канарскі, Эдвард Масальскі, Восіп Сянкоўскі, у ім супрацоўнічалі Фадзей Булгарын, Язэп Крашэўскі (пад псэўданімам Kleofas Fakund Pasternak), Станіслаў Мараўскі. Па форме і зьместу «Баламут» вельмі нагадваў віленскую сатырычную газэту «Wiadomości Brukowe».

У «Баламуце» былі апублікаваныя некалькі перакладаў басьняў Івана Крылова, фрагмэнты твораў Аляксандра Грыбаедава, Дзьмітрыя Бегічава, Міхаіла Загоскіна.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ 965000 (Fullcard) (рас.). Расейская нацыянальная бібліятэка. Праверана 3 сакавіка 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Mieczysław Inglot. Bałamut petersburski 1830-1836: zarys monografii czasopisma. — Wrocław: IPUW, 1962. — 104 с. — (Acta Universitatis Wratislaviensis. Prace Literackie).