Шэрая гусь
від птушак
(Перанакіравана з «Anser anser»)
Шэ́рая гусь (па-лацінску: Anser anser) — вадаплаўная птушка сямейства качыных, адзін з самых вядомых відаў дзікіх гусяў. Адамашнены больш трох тысячаў год назад (гл. Гусь свойская).
Постаць
рэдагавацьШэрая гусь — птушка даўжынёй да 70-90 см і вагой каля 2,1-4,5 кг, размах крылаў 147—180 см. Апярэньне шэра-бурае з хвалістым малюнкам на шыі і чэраве. Мае сьветлае абрамленьне пёраў на сьпіне. Дзюба ружовая або аранжавая. Самец прыкметна буйнейшы за саміцу.
Арэал
рэдагавацьШэры гусь гняздуе на ціхіх вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Эўропы, а таксама ва ўмераным поясе Азіі і да Далёкага Усходу. Асноўная частка гнездавых папуляцыі шэрай гусі канцэнтруецца ў дэльце Днястра і Дуная. Зімуе ў Паўднёвай Эўропе і Азіі, часам у Паўночнай Афрыцы.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|