Amorphis — фінскі ангельскамоўны мэтал-гурт. Гурт быў заснаваны ў 1990 годзе Янам Рэхбэргерам і Эсай Халапайнэнам.

Amorphis
Інфармацыя
Гадыз 1990 году
АдкульХельсынкі, Фінляндыя
Моваангельская
Жанр(ы)Раньняя творчасьць:
Дэт-дум-мэтал[1]
Фолк-мэтал[2][3]
Позьняя творчасьць:
Прагрэсіўны мэтал[4]
Мэлядычны дэт-мэтал[1]
Готык-мэтал[1]
ВыдавецNuclear Blast Records
Зьвязаныя праектыAjattara, Shape of Despair
Удзельнікі
Esa Holopainen, Tomi Koivusaari, Olli-Pekka Laine, Jan Rechberger, Kasper Mårtenson, Kim Rantala, Pekka Kasari, Pasi Koskinen, Santeri Kallio, Niclas Etelävuori, Tomi Joutsen
www.amorphis.net

Для першых альбомаў гурту было характэрнае злучэньне фінскае народнае музыкі з дэт-дум-мэталам. На больш позьніх запісах зьявіўся ўплыў прагрэсіўнага року; пачынаючы з альбома Elegy, у дадатак да гроўлінгу Томі Кайвусаары зьявіўся чысты вакал Пасі Коскінэна.

У лірыцы Amorphis выкарыстоўваюцца матывы фінскае народнае паэзіі, у тым ліку эпасу «Калевала».

Гісторыя рэдагаваць

 
Эса Халапайнэн, лідэр гурту

Музычны калектыў Amorphis быў сфармаваны ў 1990 годзе ў Хельсынкі гітарыстам Эсай Халапайнэнам і ўдарнікам/клявішнікам Янам Рэхбэргерам. Празь некаторы час у гурт прыходзяць гітарыст-вакаліст Томі Кайвусаары з гурту Abhorrence і басіст Олі-Пэка Лайнэ. У такім складзе гурт у сярэдзіне 1991 году запісвае свой першы музычны матэрыял у выглядзе дэма-стужкі, якая атрымала назву Disment of Soul. Пасьля запісу дэма на гурт зьвярнуў увагу лэйбл Relapse Records і прапанаваў дагавор на выпуск альбомаў. Першапачатковай ідэяй супрацоўніцтва лэйбла й гурту меўся стаць спліт з Incantation, аднак задума не ўдалася і замест спліту быў выпушчаны сынгл Vulgar Necrolatry (у тым ж 1991 годзе).[5] У гэты ж час Amorphis пачынае работу над дэбютным паўнафарматным альбомам The Karelian Isthmus, у большасьці сваёй прысьвечаным раньняй гісторыі Фінляндыі. Альбом быў добра сустрэты крытыкамі. У 1993 годзе на Relapse Records выходзіць EP Privilege of Evil, які зьмяшчае раньні матэрыял гурту. У гэтым ж годзе папаўняецца склад гурту — прыходзіць клявішнік Каспэр Мортынсан.

Ужо ў 1994 годзе выходзіць другі паўнафарматны альбом гурту пад назвай Tales from the Thousand Lakes, які, паводле словаў удзельнікаў гурту, стаў першым крокам руху іхняй творчасьці ў напрамку прагрэсіўнага мэталу з выкарыстаньнем клявішных.[5] Альбом быў прысьвечаны фінскаму народнаму эпасу Калевала, з гроўлінгам усё часьцей стаў суседнічаць «чысты» вакал, выкананы Віле Туомі. Альбом меў вялікі посьпех, у выніку якога гурту ўдалося адыграць мноства канцэртаў, у тым ліку з Entombed і Tiamat. Праз частыя канцэрты гурт пакінуў клявішнік Каспэр Мортынсан, яму на зьмену прыйшоў Кім Рантала. У 1994 годзе таксама выйшаў EP Black Winter Day, на якім можна знайсьці некалькі раней нявыдадзеных кампазыцыяў. У 1996 годзе выходзіць альбом Elegy, які на думку некаторых зрабіў моцны ўплыў на мэтал-сцэну.[5] Альбом быў запісаны з новымі ўдзельнікамі, у прыватнасьці месца вакаліста заняў Пасі Коскінэн, які стаў сьпяваць толькі «чыстым» вакалам, месца ўдарніка заняў Пэка Касары (раней іграў у фінскім трэш-мэтал-гурце Stone). Лірычнай асновай альбома стала кніга The Kanteletar, якая ўвабрала ў сябе мноства фінскіх народных паэмаў. З гэтым альбомам Amorphis цалкам адышлі ад дэт-мэтала, спыніўшыся на прагрэсіўным гучаньні з фолкавымі матывамі і матывамі рок-музыкі 70-х гадоў 20-га стагодзьдзя.[5]

У 1997 годзе выходзіць EP My Kantele, які захаваў стылістыку мінулага альбому. На EP таксама былі ўключаны дзьве кавэр-вэрсіі: And I Hear You Call гурту Kingston Wall і Levitation гурту Hawkwind. У ходзе падрыхтоўкі да запісу альбома Tuonela (1999) гурт пакінуў клявішнік Кім Рантала, неўзабаве заменены на Сантэры Каліё з гурту Kyyria. На думку саміх музыкаў альбом стаў больш даступным для масавага слухача.[5]

Пасьля запісу альбома Tuonela гурт пакідае басіст Олі-Пэка Лайнэ. Яго замяняе Нікляс Этэлявуоры. У 2001 годзе выходзіць альбом Am Universum, на якім гурт цалкам адмаўляецца ад гроўлінга.

Наступны Far From The Sun выйшаў у 2003 годзе. Да таго часу гурт пакідае Пэка Касары й за ўдарныя вяртаецца сузаснавальнік гурту Ян Рэхэбргер. Гэты ж альбом сьведчыць аб канцы ўдзелу ў гурце Пасі Коскінэна — у 2004 годзе ён пакінуў калектыў.

Празь некаторы час месца вакаліста заняў Томі Ёўтсэн (ex-Nevergreen). Так сфармаваўся цяперашні склад гурту: Рэхбэргер-Этэлявуоры-Кайвусаары-Халапайнэн-Каліё-Ёўтсэн. Гучаньне зьведала пэўныя зьмены, у прыватнасьці, зноў зьявіўся гроўлінг — усе вакальныя партыі — і чыстыя, і агрэсіўныя — выконвае Томі Ёўтсэн. Новы склад выпусьціў альбомы Eclipse (2006), Silent Waters (2007), Skyforger (2009), а таксама Magic & Mayhem (2010), на якім гурт зноўку перайграў лепшыя гіты зь першых трох пласьцінкаў.

Новы альбом The Beginning of Times, выпушчаны 25 траўня 2011 году распавядае гісторыю найважнейшага пэрсанажа фінскае міталёгіі й фальклёру. Гэта фінскі бог Вяйнямёйнэн, якога апісваюць як магутнага мудрага старца з чароўным голасам. Вяйнямёйнэн, згодна з Калевалай, быў стваральнікам сьвету, старажытным героем і вельмі ўплывовым шаманам.[6]

17 студзеня 2013 року стала вядома, што гурт зьбіраецца выпусьціць яшчэ адзін поўнафарматны альбом[7]. Рэліз атрымаў назву Circle. 19 красавіка ў Эўропе й 30 красавіка ў Паўночнай Амэрыцы быў выпушчаны новы паўнафарматны альбом пад назвай Circle. Прадусарам альбома стаў Пэтэр Тэгтгрэн, франтмэн гурту Pain.

Склад рэдагаваць

 
Томі, Ян і Нікляс

Цяперашні склад рэдагаваць

Былыя ўдзельнікі рэдагаваць

Дыскаграфія рэдагаваць

Студыйныя альбомы рэдагаваць

Сынглы й EP рэдагаваць

  • Disment of Soul (1991)
  • Amorphis (1991)
  • Privilege of Evil (1993)
  • Black Winter Day (1995)
  • My Kantele (1997)
  • Divinity (1999)
  • Alone (2001)
  • Day of Your Beliefs (2003)
  • Evil Inside (2003)
  • House of Sleep (2003)
  • The Smoke (2003)
  • Silent Waters (2007)
  • Silver Bride (2009)
  • From The Heaven Of My Heart (2009)
  • You I Need (2011)
  • Hopeless Days (2013)
  • The Wanderer (2013)
  • Death of a King (2015)
  • Sacrifice (2015)
  • Separated (2016)
  • The Bee (2018)

Зборнікі рэдагаваць

Відэаграфія рэдагаваць

  • Black Winter Day (1994, працягласьцю 03:46 мін.)
  • My Kantele (1996, працягласьцю 05:41 мін.)
  • Against Widows (працягласьцю 04:17 мін.)
  • Alone (2001, працягласьцю 04:19 мін.)
  • Divinity (1999, працягласьцю 03:42 мін.)
  • Evil Inside (2003, працягласьцю 03:22 мін.)
  • House of Sleep (2006, працягласьцю 04:18 мін.)
  • Silent Waters (2007, працягласьцю 04:00 мін.)
  • Silver Bride (2009, працягласьцю 03:28 мін.)
  • You I Need (2011, працягласьцю 04:23 мін.)
  • Hopeless Days (2013, працягласьцю 05:14 мін.)
  • The Wanderer (2013, працягласьцю 04:49 мін.)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Sharpe-Young, Garry MusicMight Amorphis. MusicMight.com. Праверана 2008-03-21 г. Архіўная копія ад 2013-05-20 г.
  2. ^ PopMatters review of Eclipse. PopMattersПраверана 2009-08-04 г. Архіўная копія ад 2013-05-20 г.
  3. ^ Allmusic review of Silent Waters. allmusicПраверана 2009-08-04 г.
  4. ^ Sharpe-Young, Garry MusicMight Amorphis. MusicMight.com. Праверана 2008-12-19 г. Архіўная копія ад 2013-05-20 г.
  5. ^ а б в г д Энцыкляпэдыя цяжкага року (2001 год)
  6. ^ Новы альбом AMORPHIS будзе прысьвечаны богу Вяйнямёйнэну
  7. ^ Дэталі новага альбому Circle фінскага прагрэсіў-мэтал-гурту Amorphis(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць