Спліт-альбом
Спліт (па-ангельску: split, split record; даслоўна: расшчапленьне) — музычны альбом (грамкружэлка, кампакт-дыск, самотнік, сынгл і г.д.), на якім прадстаўлены кампазыцыі дзьвюх (рэдка больш) розных выканаўцаў. Спліт-альбом адрозьніваецца ад зборніку тым, што ўключае некалькі песень кожнага выканаўцы, а не 1–2 песьні ад многіх выканаўцаў.
З пачатку 1980-х гадоў спліты актыўна выкарыстоўваліся незалежнымі лэйбламі й гуртамі, якія граюць панк-рок, гардкор і інды-рок.[1]
На Беларусі
рэдагавацьПрыкладам на Беларусі можа быць спліт-альбом «Split Before, Together Now» ад гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters»[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Finn, Craig. (2011-10-27) The Faith and Void: the glorious Dischord of 1980s harDCore punk (анг.) guardian.co.uk Праверана 2012-01-23 г. Архіўная копія ад 2012-02-13 г.
- ^ Ju. (2008-10-20) Hair Peace Salon отвечают на вопросы в преддверии выхода сплита с группой Jitters (рас.). XLAM.BY. Праверана 2018-12-16 г. Архіўная копія ад 2017-04-24 г.