86-DOS — апэрацыйная сыстэма, распрацаваная фірмай Seattle Computer Products для ўласнага кампутара, заснаванага на працэсары Intel 8086. Першапачаткова вядомая як QDOS (па-ангельску: Quick and Dirty Operating System — хуткая і брудная апэрацыйная сыстэма), пасьля атрымала назву 86-DOS, як толькі SCP пачала ліцэнзаваць апэрацыйную сыстэму.

86-DOS
Выява лягатыпу
Здымак экрану 86-DOS
Распрацоўнік
Seattle Computer Products
Выпускі
Сямейства АС DOS
Першы выпуск 1979
Апошні стабільны рэліз 1.10 (1981)
Мовы праграмаваньня мова асэмблера
Паўплываў на PC DOS
Бягучы стан

86-DOS мела структуру каманд і API, які паўтараў структуру каманд і API апэрацыйнай сыстэмы CP/M кампаніі Digital Research, што пасьля зрабіла лёгкім працэс партаваньня праграмаў. АС была набытая Microsoft у якасьці асновы АС для новых кампутараў IBM PC.