81-7021/7022
Вагоны сэрыі 81-7021/7022 распрацаваныя напачатку XXI стагодзьдзя на ААТ «Крукаўскі вагонабудаўнічы завод» (г. Крамянчук, Палтаўская вобласьць, Украіна).
81-7021/7022 | |
---|---|
Вытворца | Крукаўскі вагонабудаўнічы завод |
Пэрыяд выпуску | з 2003 |
Пэрыяд эксплюатацыі | з 2009 |
Тара | 33 т |
Даўжыня | 18810 мм |
Шырыня | 2676 мм |
Вышыня | 3660 мм |
Хуткасьць | 90 км/г |
Магутнасьць | 750 кВт |
Пасажыраёмістасьць | 322 чел. |
Выкарыстоўваецца | Кіеўскі мэтрапалітэн |
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьУ канцы 1990-х гадоў было паднятае пытаньне аб распрацоўцы мэтрацягніка арыгінальнае канструкцыі адмыслова для патрэбаў Кіеўскага мэтрапалітэну. У выніку ў 2000 годзе быў створаны электрацягнік «Славуціч», але яго сэрыйная вытворчасьць наладжаная не была і Кіеўскі мэтрапалітэн працягваў закупы вагонаў сэрыі 81-717/714 расейскай вытворчасьці.
У 2003 годзе на Крукаўскім вагонабудаўнічым заводзе пачаліся працы па стварэньні першага мэтрацягніка ўкраінскай вытворчасьці. У 2005 годзе былі спраектаваныя кузавы для новых вагонаў.
Першыя два вагоны былі прадэманстраваныя грамадзкасьці ў Дзень незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня 2005 году на адкрыцьці станцыі мэтро «Барыспальская». 26 студзеня 2006 году пяцівагонны цягнік паступіў на выпрабаваньні ў электрадэпо «Дарніца». 17 чэрвеня 2006 году дасьледчы цягнік пасьля дапрацоўкаў на заводзе быў ізноў перададзены ў электрадэпо «Абалонь» для наступных выпрабаваньняў [1].
Нарэшце, у чэрвені 2008 году сэрыйная вытворчасьць вагонаў сэрыі 81-7021/7022 была ўхваленая. 20 студзеня 2009 году першы цягнік упершыню паехаў з пасажырамі, а ў 2010 годзе былі пабудаваныя яшчэ пяць цягнікоў дадзенае сэрыі №21003-21012,№22004-22018, якія паступілі ў ТЧ-3 Кіеўскага мэтрапалітэна.
Галаўныя вагоны дасьледчага цягніка атрымалі пазначэньне 81-7021 і бартавыя нумары 21001-21002, прамежкавыя — 81-7022 і 22001-22003 адпаведна.
Цягнік мае абцякальную форму, у ім таксама прысутнічае нядрэнная шумаізаляцыя. Некаторыя часткі закуплены ў Расеі. Наступныя цягнікі складаюцца з украінскіх часткаў. У іх павялічана пасажыраёмістасьць на 15%.
У наш час усе цягнікі гэтага тыпу эксплюатуюцца на Сырэцка-Пячэрскай (зялёнай) лініі кіеўскага мэтрапалітэну.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ААТ «Крукаўскі вагонабудаўнічы завод» пачаў распрацоўку вагонаў для мэтрапалітэнаў(недаступная спасылка)
- Канцэрн «Крукаўскі вагонзавод» пачаў вытворчасьць новых вагонаў для мэтро
- Дасьледчыя электровагоны тыпаў 81-7021/7022
- Фатаграфіі мэтравагонаў 81-7021/7022(недаступная спасылка) у віртуальнай фотагалерэі МЭТРО (~40 фота)