7,7×58 мм Арысака
7,7×58 мм Арысака (7,7 японскі) — бясфлянцавы вінтовачны, унітарны набой, распрацаваны для вінтоўкі Арысака Тып 99 падчас Другой сусьветнай вайны з мэтай замены маральна састарэлых патронаў 6,5×50 мм Арысака. Рашэнне аб замене было прынята пасьля аналізу ваеннага досьведу, атрыманага Японскім імпэратарскім войскам падчас вайны ў Кітаі, калі японцы зразумелі, што патрон .303 British зьяўляецца лепшым за 6,5×50 мм Арысака па эфэктыўнасьці паразы і балістыцы.
7,7×58 мм Арысака | |
---|---|
Тып патрона: | вінтовачны |
Краіна-вытворца: | Японская імпэрыя |
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: | вінтоўкі, кулямёты |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Час стварэньня: | 1932 |
Гады вытворчасьці: | 1939—1945 |
Характарыстыкі: | |
Даўжыня патрона, мм: | 79,65 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 7,86 |
Маса кулі, г: | 11,3 |
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 8,47 |
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 10,87 |
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: | 11,96 |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 730 |
Энэргія кулі, Дж: | 3007 |
Гэты набой зьяўляецца копіяй брытанскага (выкарыстоўваюцца нават аналягічныя кулі), з той розьніцай што ня мае маральна састарэлай выступкі флянца, якая зьяўляецца сур’ёзнай перашкодай для распрацоўкі аўтаматычнай зброі і набойнікаў. Набой па магутнасьці супаставім з .30-06 Springfield.
У цяперашні час вырабляецца фірмамі Norna і Graf як спартовы патрон.