26 Полк Уланаў Вялікапольскіх

(Перанакіравана з «26 Полк Уланаў»)

26 Полк Уланаў Вялікапольскіх ім. гетмана Вялікага Літоўскага Яна Караля Хадкевіча (па-польску: 26 Pułk Ułanów Wielkopolskich im. Hetmana Wielkiego Litewskiego Jana Karola Chodkiewicza) (26 п.у.)) — адзінка кавалерыі Войска Польскага ІІ РП.

Nowogródzka BK w 1938

Быў арганізаваны як 215 Добрахвотніцкі Маршавы Полк Вялікапольскай у Познані ў ліпені 1920.

Баявыя дзеяньні

рэдагаваць

Першы бой адбыўся 16 жніўня 1920 над ракою Дврэнца. Полк здабыў Бродніцы і ўвайшоў ва Ўсходнюю Прусыю. 23 верасьня 1920 накіраваны на беларускі фронт. Пасьля баёў ў раёны Шчары і Міру атрымаў заданьне вярнуцца на раку Нёман.

У 1939 пад час Другой Сусьветнай вайны полк прымаў удзел у баях пад Цэгловэм. 27 верасьня гэн. Уладыслаў Андэрс выдаў загад пра расфармаваньне Брыгады, у склад якой уваходзіў полк. Частка жаўнераў было інтэрнавана Чырвонай арміяй, а нямецкая купка падалася да Вугоршчыны (таксама камандзір палка палкоўнік Людвік Швэйтзер з двума афіцэрамі й трыма ўланамі).

Полк быў наноў створаны пад час вайны ў межах Арміі Краёвай і прымаў удзел у Акцыі «Бура».

Полк славіўся «прускай» дысцыплінай.

Камандзіры палка

рэдагаваць
  • палкоўнік Рышард Гешкоўскі-Вольф-Плоттэгг (1924)
  • палкоўнік дыплямаваны Раман Абрахам (1928—1929)
  • палкоўнік дыплямаваны Тадэвуш Махальскі (1932)
  • палкоўнік Людвік Швэйтзер (1939)

Афіцэры палка

рэдагаваць

Сьвята і колеры палка

рэдагаваць

Сьвята палку адзначалася 18 жніўня — у гадавіну бою пад Бродніцай у 1920, калі ў баях з бальшавіцкім корпусам Гай-Хана здабылі 3 штандары.

Полк адзначаўся прапорчыкам у бела-ружовым колеры з блакітнай жылкай ды ружовай абводкай вакол рагатывак.

Літаратура

рэдагаваць
  • Riedl Karo. Zarys historji wojennej 26-go pułku ułanów wielkopolskich. — Варшава, 1929. — 25 s.