367943 Дуэндэ

астэроід
(Перанакіравана з «2012 DA14»)

367943 Дуэндэ, ранейшая назва 2012 DA14 — калязямны астэроід Атонскай групы, адкрыты 23 лютага 2012 абсэрваторыяй Ля-Сагра ў Гранадзе (Гішпанія)[1]. Пры паўторным праходзе 15 лютага 2013 року ён прайшоў за 27 700 км ад Зямлі, што зьяўляецца найбліжэйшым занатаваным праходжаньнем падобнага нябеснага цела ад нашай плянэты (на адлегласьці 4,3 зямных радыюсы)[2].

367943 Дуэндэ
Дыяграма праходжаньня астэроідам 2012 DA14 Зямлі 15 лютага 2013
Адкрыцьцё[1]
Адкрывальнік Абсэрваторыя Ля-Сагра
0,45-м рэфлектар
Месца La Sagra Observatory[d]
Дата 23 лютага 2012
Абазначэньні
Абазначэньне ЦМП 2012 DA14
Названа ў гонар Duende[d]
Катэгорыя малой плянэты Да 2013: Апалёнаўскі калязямны аб’ект[2]
Пасьля 15 лютага 2013: Атон[2]
Парамэтры арбіты[3]
Эпоха 13 студзеня 2016
(няпэўнасьць=0)[3]
Апацэнтар 0,99175 а.а.
Пэрыцэнтар 0,82892 а.а.
Вялікая паўвось 0,91034 а.а.
Эксцэнтрысытэт 0,089433
Сыдэрычны пэрыяд 317,2 дні
Сярэдняя анамалія 285,87°
Нахіленьне 11,609°
Даўгата ўзыходнага кута 146,97°
Аргумэнт пэрыцэнтра 195,6°
Ёсьць спадарожнікам Сонца
Фізычныя характарыстыкі
Памеры ~45 м[4]
20×40 м[5][6]
Пэрыяд вярчэньня 9 г[5][7][8]
Альбэда 0,44 ± 0,20[7]
Спэктральны тып L[5][7]
Бачная зорная велічыня 7,2 (2013)[9]
Абсалютная зорная велічыня (H) 24,0[3]
25,29 HV; 24,5 HR[7]
 
Мастацкая схема праходжаньня астэроіду 2012 DA14 ля Зямлі 15 лютага 2013

Дуэндэ быў адкрыты абсэрваторыяй Ля-Сагра ў Гранадзе (Гішпанія) 23 лютага 2012[1], празь сем дзён пасьля таго, як ён прайшоў за 0,0174 АА (2 600 000 км) ад Зямлі[3]. Назву атрымаў паводле міталягічнай істоты з пірэнэйскага фальклёру[10].

15 лютага 2013 астэроід ізноў праляцеў ля Зямлі на адлегласьці 0,0002276 а. а. (34 050 км) ад ейнага цэнтру[3], альбо 27 743 км ад паверхні плянэты[2] — бліжэй, чым спадарожнікі геасынхроннай арбіты[2]. Гэта першы выпадак настолькі блізкага падыходу астэроіду да Зямлі[2].

Наступнае збліжэньне Дуэртэ зь Зямлёй чакаецца 15 лютага 2046 року, калі ён праляціць за 0,0148 а. а. (2 210 000 км)[3]. Найбліжэйшае збліжэньне чакаецца 16 лютага 2123 року, калі Дуэндэ падляціць сама болей на адлегласьць 0,0002 а. а. (30 000 км) да цэнтру Зямлі[3].

  1. ^ а б в MPEC 2012-D51 : 2012 DA14 (анг.). IAU Minor Planet Center (2012-02-24). Праверана 2012-03-05 г.
  2. ^ а б в г д е Paul Chodas and Don Yeomans (February 1, 2013) Asteroid 2012 DA14 To Pass Very Close to the Earth on February 15, 2013 (анг.). NASA/JPL Near-Earth Object Program Office. Праверана 2013-02-01 г.
  3. ^ а б в г д е ё JPL Close-Approach Data: (2012 DA14) (анг.) Праверана 2013-02-14 г.
  4. ^ WayBack Machine archive from 25 Aug 2012. Wayback Machine (2012-08-25). Праверана 2013-01-10 г.
  5. ^ а б в Dr. Lance A. M. Benner (2013-01-13) 2012 DA14 Goldstone Radar Observations Planning (анг.). NASA/JPL Asteroid Radar Research. Праверана 2013-01-15 г.
  6. ^ L. Johnson 2012 DA14 Update: radar images showing elongated object ~20x40m. Minor Planet Center.
  7. ^ а б в г J. de Leon, J. L. Ortiz, N. Pinilla-Alonso, A. Cabrera-Lavers, A. Alvarez-Candal, N. Morales, R. Duffard, P. Santos-Sanz, J. Licandro, A. Pérez-Romero, V. Lorenzi, S. Cikota. {{{загаловак}}} // Astronomy and Astrophysics. — 2013. — Т. 555. — С. L2–L6. — DOI:10.1051/0004-6361/201321373
  8. ^ Bruce L. Gary. (2013-02-18) Asteroid "2012 DA14" Rotation Light Curve (анг.) Праверана 2013-02-20 г.
  9. ^ 2012DA14 Ephemerides for 15 February 2013 (анг.). NEODyS (Near Earth Objects - Dynamic Site). Праверана 2013-01-10 г.
  10. ^ JPL SBDB

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  367943 Дуэндэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў