2-я горнастралковая дывізія (Вэрмахт)
2-я горная дывізія (па-нямецку: 2. Gebirgs-Division) — створаная ў красавіку 1938 году з 6-й дывізіі аўстрыйскай арміі.
2-я горнастралковая дывізія | |
па-нямецку: 2. Gebirgs-Division | |
Гады існаваньня |
красавік 1938 — травень 1945 |
---|---|
Краіна | Трэці райх |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Удзел у |
Польшча, Нарвэгія, Мурманск, Заходні фронт |
Вядомыя камандзіры | Георг фон Хэнгель |
Баявы шлях дывізіі
рэдагавацьУ верасьні 1939 году дывізія ўдзельнічала ў Польскай кампаніі (нападала з Славаччыны ў кірунку Львову).
У 1940 годзе ўдзельнічала ў Нарвэскай кампаніі, у тым ліку ў баях за Нарвік. У чэрвені 1940 году ваявала пад Нарвікам (у складзе 138-й і 139-й горна-егерскія палкі), уваходзіла ў склад 19-га горнага корпусу «Нарвэгія» 20-й Ляпляндзкай арміі.
З 22 чэрвеня 1941 — наступала на Мурманск. У лістападзе 1944 — адступіла ў Нарвэгію. У 1944 падразьдзяленьні дывізіі ўтрымлівалі найболей трывалыя ўмацаваньні ў цэнтры абароны корпусу, перакрывалі кірункі на Люостары і Пэтсама. У кастрычніку 1944 году дывізія акружана і зьнішчана ў раёне Кандалякшы. Рэшткі перадысьлякаваны ў Данію, перафармаваны, бралі ўдзел у лютым 1945 году ў баях пад Вюртэмбэргам.
Зь лютага 1945 — на Заходнім фронце (на заходняй мяжы Нямеччыны). Да канца вайны рэшткі дывізіі адступілі ў заходнюю Аўстрыю. Здаліся амэрыканцам.
Склад дывізіі
рэдагаваць- 136-ы горна-егерскі полк
- 137-ы горна-егерскі полк
- 140-ы горна-егерскі полк
- 111-ы горна-артылерыйскі полк
- горны супрацьтанкавы батальён
- горны выведвальны батальён
- горны сапёрны батальён
- горны батальён сувязі
Камандзіры дывізіі
рэдагаваць- з 1 красавіка 1938 — ґенэрал-лейтэнант Валянцін Фаерштайн
- з 4 сакавіка 1941 — ґенэрал-лейтэнант Эрнст Шлемэр
- з 2 сакавіка 1942 — ґенэрал-лейтэнант Георг фон Хэнгель
- з 1 лістапада 1943 — ґенэрал-лейтэнант Ханс Дэген
- з 9 лютага 1945 — ґенэрал-лейтэнант Вілібальд Уц
Літаратура
рэдагаваць- Roland Kaltenegger: Die deutsche Gebirgstruppe 1935—1945, Universitas Verlag, 2000, ISBN 978-3-8004-1196-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Фотаальбом вайскоўца 136-га горна-стралковага палка са складу 2-й горна стралковай дывізіі У альбоме сабраныя здымкі, зробленыя ў Запаляр’і ў пэрыяд з 1942 па 1944 гг.