18-я армія (Нямецкая імпэрыя)
18-я а́рмія (па-нямецку: 18. Armee / Armeeoberkommando 18 / A.O.K. 18) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны. Была сфармавана 22 сьнежня 1917 году ў Францыі на базе групы арміяў Войрша. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяньнях на Заходнім фронце.
18 Армія | |
18. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня | 22 сьнежня 1917 — 2 студзеня 1919 |
---|---|
Краіна | Нямецкая імпэрыя |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Функцыя | Палявая армія |
Удзел у | |
Вядомыя камандзіры | Генэрал ад інфантэрыі Оскар фон Гут’ер |
Гісторыя баявых дзеяньняў
рэдагаваць18 армія была адной з трох арміяў (разам з 17-й і 19-й), якія былі ўтвораны напрыканцы 1917 (пачатку 1918) году з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступе Людэндорфа. Немцы адчувалі, што гэта адзіны шанц для перамогі да таго, як прыбудзе вялікая армія зь неабмежаванымі рэсурсамі з ЗША. Таксама немцы мелі часовую перавагу над супернікамі, у 50 дывізіяў якія яны зьнялі з Усходняга фронту пасьля падпісаньня Берасьцейскага міру.
Пад канец вайны ўваходзіла ў склад групы арміяў Кронпрынца.
Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 году
рэдагаваць- І баварскі корпус (Генэрал ад артылерыі Максымільян Рытэр фон Гён)
- Рэзервовы XXVІ корпус (Генэрал-лейтэнант Оскар фон Ватэр)
- Рэзервовы XVIIІ корпус (Генэрал-лейтэнант Людвіг Зыгэр)
- XІV корпус (Генэрал-лейтэнант Фрыдрых фон Гантард)
Камандуючыя
рэдагаваць18-я армія ўвесь свой час існаваньня была пад камандаваньнем генэрала ад інфантэрыі Оскара фон Гут’ера.
Літаратура
рэдагаваць- Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914–18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
- Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.