Яўхім Юзэф Грабоўскі

(Перанакіравана з «Яўхім Юзаф Грабоўскі»)

Яўхім Юзэф Грабоўскі (1756 — 29 студзеня 1829, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп, генэральны вікарый Магілёўскае архідыяцэзіі.

Яўхім Юзэф Грабоўскі
па-польску: Joachim Józef Grabowski
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся29 верасьня 1756(1756-09-29)
Памёр29 студзеня 1829(1829-01-29) (72 гады)

Біяграфія

рэдагаваць

У 1780 пасьля сканчэньня духоўнае сэмінарыі ў Жытоміры высьвечаны на ксяндза. Служыў ва Ўкраіне. Ад 1793 году — канонік (кіеўскі, пасьля камянецкі й жытомірскі), ад 1802 году — прэлат кіеўскае капітулы, ад 1803 году яшчэ й жытомірскае. Ад 1822 году прэлат магілёўскае архідыяцэзіі. 9 жніўня 1825 году імпэратар Аляксандар I прызначыў яго біскупам-суфраганам магілёўскім, пры гэтым ажно да кастрычніка 1829 году ўлады хавалі факт існаваньня адмысловае булы папы Піюса VI ад 7 жніўня 1798 году, дзе той прызначыў Грабоўскага тытулярным біскупам Амарыянскім. Кансакрацыя мусіла адбыцца ў лютым 1829 году ў Санкт-Пецярбургу, але ён не дажыў колькіх дзён.

Займаўся навукай, у 1822 годзе атрымаў ступень доктара тэалёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. Усе свае сродкі аддаваў на дабрачынныя мэты, матэрыяльна падтрымліваў сэмінарыю, касьцёлы, школы й шпіталі.

Літаратура

рэдагаваць
Крыніца: Тацяна Шышова, «Католическая энциклопедия»