Яўген Мілоў — пэдагог. Выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі. Расеец па паходжаньню.

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў матэматычны факультэт Казанскага ўнівэрсытэта перад самой вайной у 1914 годзе. Мабілізаваны ў войска, прабыў на фронце Першай сусьветнай вайны да сярэдзіны 1917 года. Ад пачатку 1918 да канца 1919 гг. выкладаў матэматыку, фізыку і хімію ў сярэдняй школе ў Бабруйску. Ад верасьня 1923 года да канца жыцьця працаваў выкладчыкам матэматыкі, фізыкі, хіміі і рысунку ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Нягледзячы на слабое засваеньне беларускай мовы, карыстаўся сярод настаўнікаў, вучняў і бацькоў павагаю і аўтарытэтам. Памёр у 1932 годзе. Пахаваны ў Наваградку.

Літаратура

рэдагаваць
  • Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.