Яфім Церашонкаў
Яфім Якаўлевіч Церашонкаў (1893, в. Грусіна, Клімавіцкі павет, Магілёўская вобласьць, Расейская імпэрыя — ?) — біёляг, краязнаўца, пісьменьнік.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1912 г. перасяліўся на Далёкі Ўсход у пошуках лепшай долі, будаваў Амурскую чыгунку, настаўнічаў. З пачаткам 1-й Усясьветнай вайны вярнуўся на бацькаўшчыну, каб добраахвотна пайсьці на фронт, настаўнічаў у Клімавіцкім павеце, быў у бежанцах, ваяваў у Галіцыі. Пасьля дэмабілізацыі ў Гомелі зноў выехаў на Далёкі Ўсход, прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. Першым наборам у 1939 г. паступіў у Далёкаўсходні краявы інстытут дасканаленьня настаўнікаў і да 1957 г. працаваў там мэтадыстам, завучам, дырэктарам ды вёў рукапісны летапіс. Кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сьцяга, заслужаны настаўнік РСФСР, чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР. У першай сваёй кнізе «Сустрэчы на дарогах. Запіскі настаўніка» ён апісаў сваё дзяцінства ў Беларусі, падзеі 1-й Усясьветнай вайны, лёс сваіх аднавяскоўцаў на Далёкім Усходзе.
Творы
рэдагаваць- Встречи на дорогах: (Записки учителя). Владивосток. 1954. 368 с.
- Встречи на дорогах. (Записки учителя). Москва. 1955. 263 с.
- Там, где начинается день. Повесть. Владивосток. 1955. 92 с.
- Женя Журавина. Повесть. Владивосток. 1958. 228 с.
- Край семи сокровищ. Владивосток. 1959. 226 с.
- Директор школы. Повесть. Владивосток. 1962. 167 с.
- Край семи сокровищ. Владивосток. 1966. 143 с.
- Встречи на дорогах. Записки учителя. Владивосток. 1968. 327 с.
- Женя Журавина. Повесть. Владивосток. 1976. 192 с.
Літаратура
рэдагаваць- Кривошенко С. Ф. Встречи на дорогах. // Тихоокеанский комсомолец. 7 января 1955.
- Кривошенко С. Ф. Познакомьтесь с Женей Журавиной. // Дальний Восток. № 1. 1959. С. 186—188.
- Лясота Ю. Певец труда и жизни. // Дальний Восток. № 5. 1968
- Хилилецкий Г. Человек и его дело. // Дальний Восток. № 3. 1961. С. 161-164.
- Кривошенко С. Ф. Чтобы зеркало не укоряло. // Тихий океан. № 5. 1962. С. 69-72.
- Баркоўскі А. Цярэшчанкаў Яфім Якаўлевіч. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Выданне першае, разлічанае на дапаўненні. Мінск. 2000. С. 296.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |