Ярэн (па-ангельску: Yaren) — паселішча, якое зьяўляецца неафіцыйнай сталіцай Науру, знаходзіцца на востраве Науру. Раней сталіцай краіны лічыўся горад Аіва, але цяпер у Ярэне знаходзіцца большасьць дзяржаўных установаў. Насельніцтва на 2011 год налічвала 747 чалавек. Плошча складае 1,5 км². У Ярэне знаходзяцца: будынак парлямэнту, пастарунак паліцыі, аэрапорт, адміністрацыйныя пабудовы.

Ярэн
анг. Yaren
Ярэн
Краіна: Науру
Кіраўнік: Кірэн Кеке[d]
Плошча: 1,5 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 747 чал.
шчыльнасьць: 498 чал./км²
Часавы пас: UTC+12
Тэлефонны код: 674
Геаграфічныя каардынаты: 0°32′51″ пд. ш. 166°55′9″ у. д. / 0.5475° пд. ш. 166.91917° у. д. / -0.5475; 166.91917Каардынаты: 0°32′51″ пд. ш. 166°55′9″ у. д. / 0.5475° пд. ш. 166.91917° у. д. / -0.5475; 166.91917
Ярэн на мапе Науру
Ярэн
Ярэн
Ярэн
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На тэрыторыі паселішча ёсьць невялікае падземнае возера Мокуа-Вэл, якое зьвязанае з сыстэмай пячораў Мокуа. Тэрыторыя адміністрацыйнай акругі Ярэн складае выбарчую акругу Ярэн, ад якой у парлямэнт выбіраюцца два дэпутаты.

У Науру ўвогуле няма гарадоў, толькі невялікія паселішчы.