Яраслаў Гжандовіч
Ярасла́ў Гжандо́віч (па-польску: Jarosław Grzędowicz; нар. 3 траўня 1965, Уроцлаў, Польская народная рэспубліка) — польскі пісьменьнік-фантаст, журналіст, рэдактар, выдавец.
Яраслаў Гжандовіч | |
Jarosław Grzędowicz | |
Яраслаў Гжандовіч на Pyrkon-е (2014) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 траўня 1965[1] (59 гадоў) |
Сужэнец | Мая Лідзія Касакоўская[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік навуковай фантастыкі |
Мова | польская мова |
Дэбют | Прытулак для старых пілётаў (1982) |
Значныя творы |
|
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДэбютаваў у 1982 року апавяданьнем «Прытулак для старых пілётаў», апублікаваным у лодзкім штотыднёвіку «Odgłosy»[2].
У 1990 року разам з Рафалам Зямкевічам, Андрэем Ласкім, Крыштафам Сакалоўскім і Дарыюшам Зенталякам заснаваў літаратурны часопіс «Fenix», а ў 1993—2001 быў ягоным галоўным рэдактарам.
Працаваў фэльетаністам у «Газэце польскай»[3]. Займаўся перакладам коміксаў.
У 2003 року выйшаў зборнік фантастычных апавяданьняў жахаў(d) «Кніга восеньскіх дэманаў», у 2005—2012 — раман «Гаспадар Ледзянога саду» ў 4 тамох, у 2006 — раман «Попел і пыл».
Сябра Таварыства польскіх пісьменьнікаў. Двойчы жаніўся[4].
Узнагароды
рэдагаваць- Прэмія імя Януша Зайдля-2005
- прэмія Сьлёнкфа Сьлёнскага клюбу фантастыкі ў катэгорыі «Творца году-2005»
- прэмія «Сьфінкс»-2005 (Польшча)
- Прэмія імя Януша Зайдля-2006
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jarosław Grzędowicz // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Azyl // Odgłosy. — 5 listopada 1982. — № 31 (1284). — С. 12—13.
- ^ Jarosław Grzędowicz (пол.). Gazeta Polska. Праверана 31 сакавіка 2022 г.
- ^ Maciej Parowski. Wasz cyrk, moje małpy. — Kraków: 2019 Т. 1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (пол.) на бачыне Таварыства польскіх пісьменьнікаў
- Творы на бачыне Gildia.pl (пол.)