Японскі кіт
Японскі кіт (лац. Eubalaena japonica) — від вусатых кітоў пад пагрозай зьнікненьня[1]. Быў распаўсюджаны ў паўночна-ціхаакіянскім рэгіёне да 1840 году. У цяперашні час сустракаецца вельмі рэдка з-за кітабойнае здабычы ў XIX і XX стагодзьдзях. Верагодна, у рэгіёне засталіся толькі дзьве іх папуляцыі. Папуляцыя, якая сустракаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы Бэрынгава мора і ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна, складае ня больш за 50 прадстаўнікоў. Вельмі блага вывучаная папуляцыя ў Ахоцкім моры між Курыльскімі выспамі і Сахалінам можа складаць 300 ці болей жывёлаў, але пра гэта амаль няма зьвестак. Таксама невядома, ці павялічваецца колькасьць японскіх кітоў, бо дакладны падлік выклікае цяжкасьці[2]. Нягледзячы на тое, што кітаздабыча забароненая з 1935 году, браканьерства ў Савецкім Саюзе ў 1950-60-х гадох значна скараціла іхнюю колькасьць[3]. Японскія кіты — адны з самых цяжкіх сысуноў. Яны могуць важыць да 90 тон у сталым узросьце[4], даўжыня дасягае 17 мэтраў[5]. Саміцы большыя за самцоў[6]. Харчуецца плянктонам.
Японскі кіт | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Trechnotheria |
Інфракляса | Zatheria |
Атрад | Кітападобныя |
Падатрад | Вусатыя кіты |
Сямейства | Гладкія кіты |
Від | Японскі кіт |
Бінамінальная намэнклятура | |
Eubalaena japonica (Lacépède, 1818) | |
Арэал | |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Scarff, J. The North Pacific Right Whale (Eubalaena japonica) - the most endangered whale (анг.) Праверана 9 красавіка 2017 г.
- ^ Eubalaena japonica (North Pacific Right Whale) (анг.). Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных багацьцяў. Праверана 9 красавіка 2017 г.
- ^ Doroshenko, N.V. [Дорошенко, Н. В.] Soviet catches of humpback whales (Megaptera novaeangliae) in the North Pacific. // Soviet whaling data (1949–1979) [Материалы советского китобойного промысла (1949-1979)]. — Moscow: 2000. — С. 48–95.
- ^ North Pacific Right Whale (анг.) Voices in the Sea Праверана 9 красавіка 2017 г.
- ^ Eubalaena japonica (анг.) North American Mammals. Smithsonian Institution. Праверана 9 красавіка 2017 г.
- ^ National Marine Mammal Laboratory (анг.). National oceanic and atmospheric administration. Праверана 9 красавіка 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯпонскі кіт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |