Ян I (па-лацінску: Ioannes PP. I; 470 — 18 траўня, 526 году) — папа рымскі з 13 жніўня 523 году па 18 траўня 526 году. Паходзіў зь Сіены. Ян быў недагодны каралю остготаў Тэадорыху, таму атрымаў ад таго даручэньне дабіцца ў Канстантынопалі палёгкі для арыянаў прыдунайскіх краінаў. Не дабіўся посьпеху ў гэтай місіі, і быў кінуты Тэадорыхам у турму, дзе і памёр праз колькі месяцаў. Зьяўляецца першым папам, як вядома, які наведаў Канстантынопаль падчас свайго пантыфікату.

Ян I (папа рымскі)
па-лацінску: Johannes PP. I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 470
Памёр 20 траўня 526
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік
Дзень памяці18 траўня[2]
  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 26.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць