Ян Павал I (папа рымскі)

(Перанакіравана з «Ян Павал I»)

Ян Павал I (па-лацінску: Ioannes Paulus I), сьвецкае імя Альбіна Лючыяні (па-італьянску: Albino Luciani; 17 кастрычніка 1912 — 28 верасьня 1978) — рымскі папа з 26 жніўня 1978 году да дня сваёй сьмерці. Прабыў папам усяго 33 дні.

Ян Павал I
па-лацінску: Ioannes Paulus PP. I
Рымскі папа
26 жніўня — 28 верасьня 1978
ЦаркваКаталіцкая Царква
ПапярэднікПавал VI
НаступнікЯн Павал II

Адукацыя
Дзейнасьцьрыма-каталіцкі ксёндз, пісьменьнік, пераходны дыякан, прафэсар унівэрсытэту, рымска-каталіцкі біскуп
Сапраўднае імяАльбіна Лучані
Нарадзіўся17 кастрычніка 1912(1912-10-17)[1][2][3][…]
Памёр28 верасьня 1978(1978-09-28)[1][2][3][…] (65 гадоў) або 29 верасьня 1978(1978-09-29)[4] (65 гадоў)
ПахаваныСабор Сьвятога Пятра
БацькаGiovanni Luciani[d][5]
Прыняцьце сьвятога сану7 ліпеня 1935
Япіскапская хіратонія27 сьнежня 1958
Кардынал ад5 сакавіка 1973


Узнагароды
ордэн Залатой шпоры Ордэн Піюса IX Ордэн сьвятога Рыгора Вялікага
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў месцы Канале д’Агорда ў правінцыі Бэлюна на поўначы Італіі.

7 ліпеня 1935 году атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. У 1958 годзе пастаўлены біскупам гораду Віторыё Вэнэта. Удзельнічаў у Другім Ватыканскім Саборы. 15 сьнежня 1969 году папа Павал VI прызначыў яго патрыярхам Вэнэцыі, а 5 сакавіка 1973 году ўзьвёў да годнасьці кардыналу.

На канкляве 1978 году Альбіна Лучані быў абраны папам, але ў хуткім часе памёр, прабыўшы біскупам Рыму ўсяго 33 дні. Ян Павал I быў першым папам за доўгія гады, які адмовіўся каранавацца тыяраю.

  1. ^ а б Johannes Paul (Johannes Paul I.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Joan Pau I // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ а б Ivan Pavao I. // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. ^ BeWeB
  5. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.