Ян Мікалай Рудаміна-Дусяцкі
Ян Мікалай Рудаміна-Дусяцкі (1615 — 1651) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1615 |
Памёр | 1651 |
Род | Рудаміны-Дусяцкія |
Бацькі | Пётар Рудаміна-Дусяцкі Марына з Абрамовічаў[d] |
Трымаў Усьвяцкае староства.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Пятра, кашталяна смаленскага.
Навучаўся ў Віленскай і Кракаўскай акадэміях, Ляйдэнскім і Балёнскім унівэрсытэтах.
У 1639—1645 займаў пасаду харунжага браслаўскага, з 1645 — маршалак. Абіраўся паслом на сойм 1648, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1640 і 1645[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ Пазднякоў В. Рудаміны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 514.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0