Ян Арлазораў
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Ян Маёравіч Арлазораў (26 жніўня 1947, Масква, СССР — 7 сакавіка 2009, Бэрлін, Нямеччына) — расейскі тэатральны і эстрадны актор. Заслужаны артыст Расеі, ляўрэат Усерасейскага конкурсу артыстаў эстрады.
Ян Арлазораў | |
Дата нараджэньня | 26 жніўня 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 сакавіка 2009 (61 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, стэндап-комік, гумарыст, радыёвядучы |
Жанры | гумар[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm3132805 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і адваката, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Маёра (Мэера) Самойлавіча і лекара-хірурга Раісы Якаўлеўны Арлазоравай, родам з Харкава (Ян насіў прозьвішча маці). Скончыў Шчукінскую тэатральную вучэльню, працаваў у Цэнтральным дзіцячым тэатры. З канца 1970-х гадоў — у тэатры імя Массавету, у пачатку 1990-х гадоў перайшоў на эстраду.
Сьмерць
рэдагаваць7 сакавіка 2009 году ў Бэрліне Арлазораў сканаў пасьля цяжкай і працяглай хваробы (рак, паводле некаторых зьвестак — пухліна страўніка[1]). У сувязі зь цяжкай стратай папулярнага артыста расейскай эстрады, свае спачуваньні родным і сябрам выказалі: Клара Новікава, Аркадзь Арканаў, Уладзімер Вінакур, Мікалай Лукінскі, Міхаіл Чуеў, Мікалай Бандурын, Міхаіл Вашукоў, Яўген Петрасян, Алена Сьцепаненка, Яфім Шыфрын і шматлікія іншыя дзеячы культуры. Разьвітаньне з артыстам адбылося 11 сакавіка 2009 году ў Маскоўскім дзяржаўным тэатры эстрады. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках.
Вядомыя вобразы
рэдагаваць- Касірка вакзалу (знакамітая фраза «Госпидя!»)
- Чалавек з народу (знакаміты зварот «Эй, мужик!»)
Фільмаграфія
рэдагаваць- 1972 — Хроніка ночы
- 1980 — Піф-паф, ой-ой-ой
- 1988 — Цытата (тэлеспэктакль)
- 1996 — Карнавальная ноч — 2
- 2006 — Вясёлыя суседзі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У Нямеччыне памёр Ян Арлазораў. «Лента.Ру» (7 сакавіка 2009). (рас.)