Янтаўт
Янтаўт — мужчынскае імя.
Янтаўт лац. Jantaŭt | |
Antolt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Anto + Walt |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Янтаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьАнтальт (Antolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова анд- (ант-, энд-) (імёны ліцьвінаў Эндзель, Антавіт, Андрык; германскія імёны Endil, Antvit, Andricus) паходзіць ад гоцкага *andja 'востры канец, пік'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Торгaнeхъ знашолъ еси чоторы службы людей… Пашъко Янътовтовичъ (23 траўня 1539 году)[4]; Юря Янътовътовича — службу (1540—1543 гады)[5]; до кгрунтовъ стены села Янтовтова (6 красавіка 1585 году)[6].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 103.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 263.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 231 (12) (1540—1543). — Vilnius, 2007. P. 207.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 106.