Янка Непачаловіч

Янка Непачаловіч (Іван Данілавіч Непачаловіч; 25 траўня 1917 — 3 ліпеня 1969) — беларускі паэт.

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Мінкавічы Старадароскага раёну ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе пасьля сканчэньня сярэдняй школы працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў вёсцы Крываносава. У 1935 годзе паступіў на літаратурны факультэт Менскага пэдінстытуту, які скончыў завочна ў 1940 годзе. У 1937—1939 і 1944—1947 гадох працаваў настаўнікам у Койданаве. У 1939—1941 гадах у школе ў Мар’інай Горцы.

У час вайны жыў у вёсцы Мінкавічы. З 1942 году быў сувязным партызанскай брыгады імя С. М. Кірава.

У 1947—1948 гадах зьяўляўся інспэктарам школ Старадароскага раёну. З 1948 году працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Дараганава Асіпавіцкага раёну. У 1967 годзе пераехаў у Менск, працаваў у выдавецтве «Народная асьвета». З 1958 году зьяўляўся сябрам Саюзу пісьменьнікаў СССР.

Трагічна загінуў у вёсцы Дараганава Асіпавіцкага раёну. Пахаваны ў вёсцы Мінкавічы.

ТворчасьцьРэдагаваць

Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1936 годзе ў часопісе «Полымя рэвалюцыі». На словы Янкі Непачаловіча Юры Семяняка напісаў песьню «Табе маё прызнаньне».

Зборнікі вершаўРэдагаваць

  • Мера любві (1958)
  • Позьні паром (1967)
  • Перад захадам сонца (1977)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць