Яна Наг’ёва
Я́на Наг’ёва (па-славацку: Jana Nagyová; * 9 студзеня 1959, Комарна, Чэхаславаччына) — славацкая акторка і нямецкая антрэпрэнэрка, вядомая як выканаўца галоўнай ролі прынцэсы Арабэлі ў тэлесэрыяле «Арабэля» рэжысэра Вацлава Ворлічка.
Яна Наг’ёва | |
Jana Nagyová | |
Дата нараджэньня | 9 студзеня 1959 (65 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Комарна |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1976—1993 |
IMDb | ID nm0619543 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗь дзяцінства выступала ў аматарскіх тэатрах. Навучалася ігры на фартэпіяна і опэрным сьпевам у браціслаўскай кансэрваторыі.
На экране дэбютавала ў 12-гадовым узросьце. Папулярнасьць ёй прынесла роля прынцэсы ў тэлесэрыяле «Арабэля» (1979—1980) рэжысэра Вацлава Ворлічка.
Яе першы шлюб са спартовым трэнэрам Міра Кубавічам, заключаны ў раньнім узросьце, вельмі хутка распаўся з-за алькагалізму мужа[1]. Ажаніўшыся зь нямецкім бізнэсоўцам Гаральдам Шлегелем, у 1987 Наг’ёва пераехала ў Нямеччыну.
У першай палове 1990-х, пасьля распаду другога шлюбу, на кароткі час вярнулася ў Прагу, дзе занялася бізнэсам у сфэры касмэтыкі.
У 1993 зьнялася ў сваім апошнім фільме «Pozemský nepokoj» і выдала кружэлку зь песенькамі для дзяцей. Пасьля распаду Чэхаславаччыны вярнулася ў Нямеччыну і пасялілася ў Эльсдорфе каля Кёльну. Ажанілася трэці раз з Тоні Пульмам.
Мае дзьвюх дачок: Яну (* 1983) і Сафію Эму (2002) — і сына Гаральда (1987).
Фільмаграфія
рэдагаваць- «Pozemský nepokoj» (1993)
- «Pražské tajemství» (1988)
- «Pravidlá kruhu» (1987)
- «Není sirotek jako sirotek» (1986)
- «Polepetko» (1986)
- «O sláve a tráve» (1985)
- «Múdra princezná» (1984)
- «Lekár umierajúceho času» (1983)
- «Rodinná anamnéza» (1983)
- «Výlet do mladosti» (1983)
- «Žakýlska Veronka» (1983)
- «Chlap prezývaný Brumteles» (1982)
- «Rozmar» (1982)
- «Slávne dievčatko» (1982)
- «Zlatá panna a prekliaty brat» (1982)
- «Bičianka z doliny» (1981)
- «Dozrievanie» (1980)
- «Mezi námi kluky» (1981)
- «Арабэля» (1980)
- «Nebezpečné známosti» (1980)
- «Triptych o láske» (1980)
- «Smrt stopařek» (1979)
- «Penelopa» (1977)
- «Sváko Ragan» (1976)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Nový Čas, leg. (23 кастрычніка 2012) Objavila sa stratená Jana Nagyová: Ako žije legendárna Arabela? (славацк.) Prominenti domáci. ČAS.sk. Праверана 21 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Яна Наг’ёва (анг.) на сайце IMDb
- Профіль на Osobnosti (чэс.)
- Чэхаславацкая фільмавая база (чэс.)
- Профіль на Kinobox (чэс.)
- Фільмавізія (славацк.)