Якуб Суша
Якуб (сьвецкае імя Ян) Суша (1610, Менск — 4 сакавіка 1687, Холм) — рэлігійны пісьменьнік, вуніяцкі япіскап. Доктар тэалёгіі.
Адукацыю атрымаў у менскіх базылянаў, стаў манахам гэтага ордэну. 3 1636 у Холме ўзначаліў школу пры манастыры базыльянаў. З 1649 адміністратар япіскапату, 22 лютага 1652 кароль Ян Казімір прызначыў яго холмскім япіскапам. На Жыровіцкай кангрэгацыі (сходзе) у 1661 абраны генэралам базылянаў. Потым атрымаў багатае абацтва на Львоўшчыне.
Вядомыя ягоныя тры друкаваныя творы: «Бег жыцьця і змаганьня блажэннага пакутніка Язафата Кунцэвіча», «Саўл і Павал русінскай вуніі, ператвораны крывёю блажэннага Язафата, або Мялеці Сматрыцкі» і «Уваскрэслы Фэнікс, або Першапачатковая выява Панны, маці холмскай».
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Алесь Суша. Дакументальная спадчына Якуба Сушы(недаступная спасылка) : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68.