Язэп Трызна
Язэп Трызна[1] (? — 1655) — рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай. Архімандрыт Віленскага Сьвятадухаўскага манастыра (1640—1647), Кіева-Пячорскай лаўры (з 1647).
![]() Язэп Трызна | |
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1655 |
Род | Трызны |
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Трызнаў гербу «Газдава». Атрымаў адукацыю ў Кіева-Пячорскай лаўры і Кіеўскай брацкай школе, выхаванец і пасьлядоўнік Пятра Магілы. Прыняў манаства.
Падтрымаў паўстаньне Багдана Хмяльніцкага. Прысутнічаў на сойме 1649—1650, які ратыфікаваў Збораўскую дамову з казакамі.
Выступаў супраць палітычнай і царкоўнай залежнасьці Ўкраіны ад Масквы. Разам зь мітрапалітам Сільвестрам Косавым адмаўляўся прымушаць кіянаў і манахаў Кіева-Пячорскай лаўры прысягаць на вернасьць Пераяслаўскай радзе, якая дэкляравала залежнасьць ад Масквы. Аднак пазьней пайшоў на гэта ў 1654 пад ціскам Хмяльніцкага і казакоў.
Аўтар прадмовы да «Служэбніка» (Кіеў, 1653), дзе адзначыў важнасьць гэтай кнігі. Склаў асобую рэдакцыю «Кіева-Пячорскага пацерыка», куды ўлучыў рэдкія гістарычныя матэрыялы, невядомыя зь іншых сьпісаў (устаўная грамата Тураўскай япіскапіі 1005, Тураўскі ўстаўны запіс пра дзесяціну), летапісныя зьвесткі, памінальнік рускіх князёў X—XII стст.[2]
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ Таксама Ёсіф Трызна
- ^ Ёсіф Трызна // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 249.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7.