Язэп Крушынскі

раман Зьмітрака Бядулі

«Язэ́п Крушы́нскі» — раман у дзьвюх частках беларускага пісьменьніка Зьмітрака Бядулі. На беларускай мове першы том апублікаваны ў 1929 годзе, другі том — у 1931 годзе. У рамане апісваецца гісторыя жыцьця беларускай вёскі пасьля рэвалюцыі і напярэдадні калектывізацыі. Галоўны пэрсанаж раману — спрытны і вынаходлівы кулак Язэп Крушынскі, якому супрацьстаяць сяляне-жабракі. Некаторыя крытыкі адзначаюць падабенства галоўнага героя Крушынскага з Астапам Бэндэрам[1].

Язэп Крушынскі
па-беларуску: Язэп Крушынскі
Жанр: раман
Аўтар: Зьмітрок Бядуля
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1929, 1931 гады
Выдавецтва: Беларусь

Язэп Крушынскі — уладальнік заможнага хутара, таемны супраціўнік савецкай улады, пры гэтым вонкава ён выказвае ляяльнасьць новым уладам. Сваё багацьце ён нажыў на канякрадзтве і кантрабандзе, і, нягледзячы на зьмену ўлады, працягвае займацца асабістым узбагачэньнем. Для дасягненьня сваёй мэты Крушынскі ня грэбуе аніякімі мэтадамі: ён гатовы падманваць, падкупляць і нават забіваць. Яму няма справы да людзей, чые жыцьці ён калечыць. Вакол Крушынскага зьбіраюцца асобы зь цёмнай мінуўшчынай і сяляне, гатовыя яму служыць за дробныя падачкі. Супрацьстаяць Крушынскаму і ягоным паплечнам сяляне-жабракі з суседняй вёскі. Прасякнутыя пачуцьцём агульнасьці, яны імкнуцца дазнацца праўды і вывесьці Крушынскага на чыстую ваду.

Пэрсанажы

рэдагаваць
  • Язэп Крушынскі — кулак, гаспадар хутара Курганішча, які добра зарабіў падчас грамадзянскай вайны. Ён — яркі, таленавіты прамоўца, майстэрскі дыплямат, які ўмее заводзіць карысныя знаёмствы сярод прадстаўнікоў улады, здабываць патрэбныя даведкі, фармальна выконваць законы, але калі трэба — запалохваць і даводзіць людзей да сьмерці.
  • Антон Драчык — селянін зь вёскі Гайдачанаў, абаронца цікавасьцяў жабракоў, прыхільнік калектывізацыі. Лідэр працоўнага сялянства, галоўны супраціўнік Крушынскага. Увасабляе новыя часы ў беларускай вёсцы.
  • Цыпрук Ярэмчык — селянін-жабрак, прыхільнік савецкай улады, які наіўна марыць разбагацець старымі мэтадамі. Камічны пэрсанаж, удзельнік шматлікіх гумарыстычных сцэнаў.
  • Мірон Гарбочык — вясковы філёзаф, за вонкавае падабенства і лад жыцьця празваны Ільвом Талстым. Сумленны, праніклівы, прыхільнік калектывізацыі. Адзін з тых, хто раскрывае сапраўдную сутнасьць Крушынскага. Вядзе летапіс вёскі Гайдачанаў.
  • Сяляне вёсак Драздоў і Дзятлаў — сяляне, ашуканыя Крушынскім, якія працуюць на яго за падачкі.

Выданьні

рэдагаваць

На беларускай мове раман выйшаў у двух тамах зь перапынкам у чатыры гады ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве:

  • Бядуля, З. Язэп Крушынскі : Раман. — Кн. 1 — Менск, Белдзяржвыд, 1929. — 332 с.
  • Бядуля, З. Язэп Крушынскі: Раман / Змітрок Бядуля. — Кн. 2 — Менск, Дзяржвыд Беларусі: ЛіМ, 1932. — 370 с.

Першую кнігу пераклаў на расейскую мову Клімент Якоўчык у 1931 годзе:

  • Бядуля, З. Язеп Крушынский : Роман / Пер. с белорус. К. Яковчика; Предисл. Г. Березко. — М.. — Л., 1931. — 303 с.

У далейшым раман увайшоў у некалькі выданьняў збору твораў Зьмітрака Бядулі:

  • Бядуля, Змитрок. Собрание сочинений : В 5 т. / Змитрок Бядуля ; Редкол.: В. В. Борисенко и др. АН БССР, Ин-т лит. им. Янки Купалы. — Минск : Мастац. літ., 1985-. Т. 4: Язэп Крушинский : Роман / Ред. В. В. Гниломедов; Подгот. текста и коммент. Э. А. Золовой. — Минск : Мастац. літ., 1987. — 374,[1] с., [1] л. портр.
  • Бядуля, Змитрок. Собрание сочинений : В 5 т. / Змитрок Бядуля ; Редкол.: В. В. Борисенко и др.; АН БССР, Ин-т лит. Янки Купалы. — Минск : Мастац. літ., 1985-. Т. 5: Язэп Крушинский : Роман, кн. 2; Серебряная табакерка : Сказка; Публицистические статьи / [Послесл. М. Мушинского]; Ред. В. В. Гниломедов, М. И. Мушинский. — Минск : Мастац. літ., 1989. — 518,[1] с., [8] л. ил., факс. ISBN 5-340-00090-7