Ягуа́р (па-лацінску: Panthera onca) — трэці паводле памераў у сьвеце і самы вялікі ў Амэрыцы прадстаўнік сямейства каціных. Даўжыня цела без хваста 1,1—1,9 м, хвост 45—75 см, маса 36—113 кг, часам больш за 120 кг. Самка на 20 % меншая і лягчэйшая.

Ягуар
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадДрапежныя
ПадатрадКоткападобныя
СямействаКаціныя
ПадсямействаPantherinae
РодПантэры
ВідЯгуар
Бінамінальная намэнклятура
Panthera onca
(Linnaeus, 1758)
Арэал

Арэал ягуара ахоплівае тэрыторыю ад Цэнтральнай Амэрыкі да поўначы Аргентыны. Асноўныя месцы распаўсюджаньня — трапічныя лясы і рэдкалесьсі.

Лад жыцьця ягуараў самотны. Плошча тэрыторыі аднаго ягуара займае ад 25 (у самак) да 100 км². Самыя актыўныя часы паляваньня наступаюць пасьля заходу сонца і на досьвітку.

Асноўная здабыча — капібары і капытныя: алені мазама, пекары, тапіры, нападае таксама на птушак, малпаў, лісіц, зьмеяў, грызуноў; часта нападае на хатнюю жывёлу. Ягуар добра плавае, можа паляваць у вадзе. Аднак яго любімы мэтад паляваньня — засада ў высокай траве ці на дрэве.

Самка нараджае 2—4 кацянятаў. У няволі ягуар дажывае да 22—25 гадоў.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць