Яго яснавяльможнасьць

беларускі мастацкі фільм 1927 року

«Яго́ яснавяльмо́жнасьць» (па-расейску: Его превосходительство) — драма рэжысэра Рыгора Рашаля, сфільмаваная на студыі «Белдзяржкіно» ў 1927 року.

Яго яснавяльможнасьць
Его превосходительство
Жанр драма
Рэжысэр Рыгор Рашаль
Сцэнарыст
У ролях
Апэратар Мікалай Казлоўскі
Мантаж Марк Данской
Мастак Ісаак Махліс
Вытворчасьць Белдзяржкіно
Дата выхаду 1927
Працягласьць 60 хв.
Краіна СССР СССР
Мова расейская мова
Старонка на IMDb

Фільм заснаваны на сапраўднай падзеі: 5 траўня 1902 року 23-гадовы шавец Гірш Лекерт, сябра жыдоўскай партыі «Бунд», зьдзейсьніў замах на віленскага генэрал-губэрнатара Віктара фон Валя.

Наконадні, 1 траўня, у месьце зьявіліся ўлёткі з заклікам падтрымаць першамайскую дэманстрацыю віленскіх работнікаў. Шэсьце разагналі казакі, некалькі дэманстрантаў загінулі, вялікая колькасьць удзельнікаў арыштаваныя. Сярод іх было шмат жыдоўскіх працаўнікоў. Асьцерагаючыся пагромаў, жыдоўская буржуазная верхавіна выправіла да губэрнатара сваіх прадстаўнікоў з просьбай пакараць арыштаваных, але не чапаць астатняе жыдоўскае насельніцтва. Губэрнатар паабяцаў прадухіліць пагром, а арыштаваных загадаў вылупцаваць. У адказ на гэта работнік шавецкай майстэрні Гірш Лекерт вырашыў забіць генэрал-губэрнатара. Ён стрэліў з рэвальвэра і параніў таго, за што схоплены і прысуджаны да сьмяротнага пакараньня.

Актор Роля
Леанід Леанідаў фон Валь / рабін губэрнатар фон Валь / рабін
Марыя Сінельнікава Мірыям прыёмная рабінава дачка Мірыям
Юлі Унтэршлак Гірш Лекерт Гірш Лекерт
Тамара Адэльгейм Рывеле Рывеле
Мікалай Чаркасаў высокі блазен высокі блазен
Міхаіл Растоўцаў маленькі блазен маленькі блазен
Абрам Грынфельд Лейзэр рабін Лейзэр

Адметна, што Леанід Леанідаў выканаў адразу дзьве галоўныя ролі: генэрал-губэрнатара і "старога" рабіна. На афішы фільму прадстаўлены ягоны твар у абедзьвух ролях.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць