Ягор Аляксеенка

беларускі футбаліст

Ягор Аляксеенка (нар. 31 кастрычніка 1998 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Ягор Аляксеенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1998(1998-10-31) (25 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 Гарадзея 1 (0)

Біяграфія рэдагаваць

Сваю непрацяглую кар’еру правёў у складзе «Гарадзеі», за якую правёў толькі адзіны матч у жніўні 2017 у гасьцявой сустрэчы супраць менскага «Дынама». Скончыўшы выступы за «Гарадзею», у 2019 годзе разам зь сям’ёй перабраўся ў Ізраіль, дзякуючы праграме рэпатрыяцыі. У Ізраілі працаваў на цукровым заводзе, а пасьля быў памочнікам кіроўцы пры развозе вады. Праходзіў прагляд у розных ізраільскіх камандах, але аніводнай не падышоў. У выніку пачаў выступаць у аматарскай лізе за каманду «Ўкраіна».

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2017 Найвышэйшая ліга 1 0

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць