Яглі (па-польску: jagły) — старадаўняя назва гатунку крупы і кашы з проса.

Крупа атрымлівалася лушчэньнем і растаўчэньнем зерня. Ягляная каша высока цанілася як прысмак — зь ёю варылі разнастайныя поліўкі на малацэ, ужывалі як гарнір да тушанага мяса. У беларускім сялянскім асяродзьдзі ў XIX — XX стагодзьдзях яглі часта былі вядомыя толькі па чутках, асабліва ў жартоўных дыялёгах, якія дарослыя вялі зь дзецьмі, накшталт:

— На вячэру сёньня яглі.
— Якія яглі?
— Што ня еўшы спаць ляглі.

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».