Явін IV (па-ангельску: Yavin IV) — плянэта ў сьвеце «Зорных войнаў», чацьверты спадарожнік газавага гіганту Явін.

Явін IV
Плянэта «Зорных войнаў»
Тыповая панарама Явіну IV
Астраграфічныя зьвесткі
РэгіёнЗьнешняе кола
СыстэмаЯвін
Колькасьць сонцаў1
Працягласьць дня24 стандартныя гадзіны
Працягласьць году4818 стандартных дзён
Адлегласьць ад ядра40 500 сьветлавых гадоў
Фізычныя зьвесткі
Атмасфэрапрыдатная для дыханьня
Кліматумераны
Гравітацыя1g
Паверхняджунглі
Вада8%
Грамадзкасьць
Насельніцтвамасасі (зьніклі), людзі
Колькасьць21,2 млн
Моваасноўная галяктычная
ПрыналежнасьцьПаўстанцкі альянс, Новая рэспубліка

Мінуўшчына

рэдагаваць

Па заняпадзе Імпэрыі сытхаў у выніку Вялікай гіпэрпрасторавай вайны на Явіне IV укрыўся Нага Садаў з купкай верных яму прадстаўнікоў старажытнай расы масасі.

У 3996 року ДБЯ спалы джэдай, а цяперака цёмны валадар сытхаў Экзар Кун зрабіў Явін IV сваёй базай у часе Вялікае вайны сытхаў, зьняволіўшы ейных карэнных жыхароў — масасі — ды прымусіўшы іх будаваць храмы-кандэнсатары цёмнай Моцы. У выніку аблогі плянэты сіламі джэдаяў і выкарыстаных Кунам цёмных рытуалаў паверхня плянэты стала дашчэнту спустошаная, а дух Куна быў увязьнены ў адной са сьвятыняў.

Падчас Галяктычнай грамадзянскае вайны на Явіне IV разьмяшчалася таемная база Паўстанцкага альянсу. Атака, праведзеная на яе імпэрскай Зоркай сьмерці, і яе адбіцьцё, сталі вядомыя як Бітва за Явін. Ад гэтай бітвы, у хадзе якой была зьнішчаная Зорка сьмерці і забіты вайскавод Ўілгаф Таркін, пачынаецца летазьлічэньне новай эры ў «Зорных войнах»: гады́ да 0 году называюцца ДБЯ (да бітвы за Явін), а з пачатку новай эры — ПБА (па бітве за Явін). Гэтыя падзеі адлюстраваныя ў IV эпізодзе франшызы.

Па сканчэньні асноўнай кампаніі супраць Імпэрыі і ўсталяваньні Новай рэспублікі Люк Скайўокер заснаваў на Явіне IV новую Акадэмію джэдаяў. Постімпэрскія сілы шматкроць атакавалі Акадэмію, аднак беспасьпяхова. Акадэмія была зьнішчаная падчас уварваньня юужан вонгаў.

Пэйзажы Явіну IV здымаліся ў Гватэмале ў раёне рэштак гарадзішча мая Тыкаль.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць