Юры Навумаў
Ю́ры Наву́маў, псэўданім Паскуда (28 чэрвеня 1972, Менск — 14 верасьня 2020, Менск) — беларускі музыка. Другі вакаліст гурту Neuro Dubel.
Юры Навумаў | |
здымкі фільму "ГараШ". Выканаўцы галоўных роляў Юры Навумаў і Аляксандар Кулінковіч падчас грыміраваньня | |
Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1972 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 14 верасьня 2020 (48 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсія | сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1991—2020 |
Гурты | Neuro Dubel |
У гурце ўдзельнічаў з 1991 году.
18 чэрвеня 2019 году з трыма нажавымі раненьнямі ў жывот Навумаў трапіў у бальніцу. Пасьля некалькіх апэрацыяў пагроза ягонаму жыцьцю мінула[1]. Пасьля ён сказаў, што параніў сябе сам.
8 верасьня 2020 году трапіў у лякарню з падазрэньнем на інсульт, у яго быў паралізаваны правы бок цела. Дактары высьветлілі, што параліч стаў вынікам чэрапна-мазгавой траўмы. Амаль тыдзень музыка змагаўся за жыцьцё, але 14 верасьня сканаў[2]. Рэшта музыкаў яшчэ ня вырашылі, ці будзе гэта канчатковы распад гурта, які застаўся без вакалістаў[3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў у рэанімацыі, на яго напалі з нажом, hrodna.life
- ^ Памёр другі вакаліст гурта Neuro Dubel(недаступная спасылка), Наша Ніва
- ^ Нет Куллинковича, нет Паскуды: что ждёт Neuro Dubel без вокалистов (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-09-25 г. Архіўная копія ад 2020-09-25 г.
- ^ Няма Кулінковіча, няма Паскуды: што чакае Neuro Dubel без вакалістаў. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-09-25 г. Архіўная копія ад 2020-09-25 г.