Юры Данілачкін
Ю́ры Дані́лачкін (Нар. 22 лютага 1991) — беларускі гарналыжнік. Удзельнік XXII Алімпійскіх гульняў у Сочы (Расея)[1].
Юры Данілачкін | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 лютага 1991 |
Грамадзянства | Расея / Беларусь |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | Гарналыжны спорт |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗаймацца горнымі лыжамі пачаў з трох год. Яго трэнэрам была маці — Натальля Данілачкіна, якая ў свой час удзельнічалі ў спаборніцтвах па горных лыжах у складзе зборнай СССР. Першапачаткова Юры выступаў за зборную Расеі, але не патрапіўшы на зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году ў Ванкувэры, а таксама пасьля адмовы аб зьмене свайго асабістага трэнэра Юры пастанавіў прыняць беларускае грамадзянства[2].
Летам 2010 году працэс зьмены завяршыўся і ўжо празь некалькі месяцаў Данілачкін стаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі. На моладзевым узроўні найвышэйшым дасягненьнем Данілачкіна стала заваяваныя двойчы 13-е месца на юніёрскіх чэмпіянатах сьвету 2010 і 2011 гадоў. У лютым 2011 году Юры ўпершыню выступіў на чэмпіянаце сьвету. На сусьветным першынстве яму ўдалося дамагчыся выдатнага выніку ў камбінацыі, дзе Юры заняў высокае 20-е месца. Праз два гады на наступным сусьветным першынстве яму ўдалося палепшыць гэты вынік, падняўшыся на адзін радок уверх. У 2013 годзе Данілачкін прыняў удзел у зімовай Унівэрсіядзе. У хуткасным спуску беларускаму гарналыжнікаў ўдалося трапіць у дзясятку наймацнейшых, паказаўшы 7-ы вынік. Свае адзіныя балы ў рамках Кубка сьвету Данілачкіну ўдалося набраць у лютым 2012 году на этапе сусьветнага Кубку ў Сочы, дзе ў супэркамбінацыі беларускі гарналыжнік паказаў 25-ы вынік.
У 2014 годзе Юры Данілачкін дэбютаваў на зімовых Алімпійскіх гульнях. У Сочы Юры выступіў ва ўсіх пяці дысцыплінах. У хуткасным спуску беларускі гарналыжнік прыйшоў да фінішу 31-м, адстаўшы ад пераможцы аўстрыйца Матыяса Майэра больш, чым на 4 сэкунды. У супэркамбінацыі Данілачкін ня змог завяршыць першы від спаборніцкай праграмы, вылецеўшы з трасы. Таксама яму не ўдалося завяршыць спаборніцтвы ў слаламе і гіганцкім слаламе. У супэргіганце Данілачкін быў 37-мы.
Вынікі
рэдагавацьАлімпійскія гульні
рэдагавацьАлімпійскія гульні | Хуткасны спуск |
Супэргігант | Гіганцкі слалам |
Слалам | Камбінацыя |
---|---|---|---|---|---|
Сочы 2014 | 31 | 37 | DNF | DNF | DNF |
Чэмпіянат сьвету
рэдагавацьЧэмпіянат сьвету | Хуткасны спуск |
Супэргігант | Гіганцкі слалам |
Слалам | Камбінацыя |
---|---|---|---|---|---|
Гарміш-Партэнкірхэн 2011 | DNF | 53 | 43 | 38 | 19 |
Шладмінг 2013 | 40 | 34 | 51 | DNF | 20 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Yuri Danilochkin (анг.) Sochi 2014 Olympics Праверана 28 лютага 2015 г.
- ^ Юрий Данилочкин: «Конечно, хотел бы больше времени проводить в Беларуси, но моя зарплата не позволяет снять квартиру в Минске»
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |