Юры Абаў
савецкі фізык
Юры Георгевіч Абаў (7 лістапада 1922, Туапсэ, РСФСР — 28 лютага 2021) — расейскі фізык. Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, чалец-карэспандэнт РАН (1991; чалец-карэспандэнт АН СССР з 1987). Абаў скончыў у 1947 годзе фізычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага унівэрсытэту. Асноўнымі сфэрамі яго навуковай дзейнасьці зьяўляліся — фундамэнтальныя ядзерна-фізычныя дасьледаваньні ў галіне малых энэргіяў, бэта-ЯМР-спэктраскапія. Вядомы як адкрывальнік слабога ўзаемадзеяньня нуклёнаў у ядрах. Зьяўляўся кіраўніком Інстытута тэарэтычнай і экспэрымэнтальнай фізыкі АН. Таксама зьяўляўся галоўным рэдактарам навуковага часопіса «Ядзерная фізыка».
Юры Абаў | |
Дата нараджэньня | 7 лістапада 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 лютага 2021 (98 гадоў) |
Месца вучобы | МДУ |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Інстытут тэарэтычнай і экспэрымэнтальнай фізыкі |
Вядомы як | аўтар адкрыцьця слабога ўзаемадзеяньня нуклёнаў у ядрах |
Сябра ў | Акадэмія навук СССР[d] |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
Узнагароды |